У мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшла творчая сустрэча арганізатараў і ўдзельнікаў канцэрта "Жоўтыя зоркі", прымеркаванага да Міжнароднага дня памяці ахвяраў Халакоста.
Ісаак Шварц прысвяціў свой канцэрт памяці шведскага дыпламата Рауля Валенберга, які выратаваў у гады Другой сусветнай вайны ад смерці дзесяткі тысяч яўрэяў.
Пра ідэю канцэрта і мерапрыемствы, якія пройдуць у Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту, распавялі госці МПЦ Sputnik.
Больш падрабязна — глядзіце ў відэазапісе творчай сустрэчы (хранаметраж):
1.21 — 6.15 — Арганізатар канцэрта "Жоўтыя зоркі" Ганна Лянькова пра ідэю канцэрта памяці ахвяраў Халакоста, пра асабістую гісторыю сваёй прабабулі — праведніцы свету.
6.27 — 12.02 — Аўтар фотавыставы "Дзесяць чалавек. Дзесяць лёсаў. Адна вайна" Дзмітрый Шамяткоў пра ідэю праекта, інтэрв'ю з людзьмі, якія выжылі ў гета і пазбеглі растрэлу.
14.16 — 16.48 — Мастак і аўтар лялек Валерыя Гайшун аб сямейнай гісторыі Халакоста, яўрэйскіх ляльках і вобразах, якія сімвалізуюць з'яву Халакоста.
17.02 — 18.02 — Аўтар праекта "Паспець выжыць" Майя Кацнэльсон аб інсталяцыі ўспамінаў пра ахвяраў Халакосту.
19.03. — 21.20 — Музыкант Сяргей Белазёрцаў аб музычнай праграме канцэрта, творах і ўспрыманні музыкі.
21.40 — 26.40 — арганізатар канцэрта "Жоўтыя зоркі" Ганна Лянькова аб канцэртнай праграме.
Аб'ект, які падае і свеціцца, быў зняты на відэа 12 сакавіка жыхарамі населенага пункта.
Як паведаміла РІА Навіны, згарэлым ў атмасферы Зямлі аб'ектам мог стаць разгонны блок "Фрегат" ракеты-носьбіта "Союз-2.1б", якая была запушчана яшчэ ў 2009 годзе.
Тады на арбіту планеты былі выведзеныя шэсць спадарожнікаў: пяць расійскіх і адзін паўднёваафрыканскі.
Глядзіце таксама:
Фрагменты касмічнага цела знайшоў жыхар гарадка Глосцершыр на захадзе Англіі прама на сцежцы каля свайго дома.
Абвуглены камень аказаўся абломкам метэарыта, які праляцеў у небе над поўднем Англіі 28 лютага 2021 года. Навукоўцы змаглі сабраць фрагменты касмічнага цела вагой у 300 грамаў.
Хімічная назва знаходкі – «углистый хондрит». Камяністы матэрыял змяшчае арганічныя рэчывы і амінакіслоты, неабходныя для ўзнікнення жыцця.
Фрагменты метэарыта настолькі добра захаваліся, што навукоўцы параўноўваюць іх з ўзорамі, сабранымі падчас касмічных місій. Узоры касмічнага аб'екта можна зблытаць з кавалкамі звычайнага вугалю, але яны нашмат больш мяккія і далікатныя.Метэарыты нашмат старэй, чым любы іншы камень з Зямлі, і вандруюць у космасе тысячы гадоў, звычайна удараючыся аб сонца, а часам і падаюць на Зямлю. Паводле заявы Музея натуральнай гісторыі ў Лондане, касмічны камень можа ўтрымліваць адказы аб ранняй гісторыі сонечнай сістэмы і жыцця на Зямлі.
Глядзіце таксама:
МІНСК, 13 кра - Sputnik. Затрымалі кіраўніка апазіцыйнай партыі Беларусі Рыгора Кастусёва, пра гэта паведамляецца ў сацсетках БНФ.
Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ (так званая "Амерыканка") у Мінску, як удакладняецца, "па крымінальнай справе". Сваякі даведаліся аб затрыманні пасля таго, як ім патэлефанавалі з Камітэта дзяржбяспекі.
Па дадзеных СМІ, затрыманне адбылося напярэдадні ўвечары ў Шклове (Магілёўская вобласць).
Каментарыяў праваахоўных органаў з нагоды таго, што здарылася пакуль няма.
Рыгор Кастусёў у палітыцы больш за 30 гадоў. У партыю "Беларускі народны фронт" ён уступіў у 1989 годзе, з 2009 года займаў пасаду намесніка старшыні партыі, а ў 2017 годзе палітык узначаліў БНФ. У 2010 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты, пасля выбараў з-за ўдзелу ў акцыі пратэсту быў затрыманы праваахоўным органамі, аднак асуджаны не быў.
Чытайце таксама: