Відэа

Відэафакт: зацікаўлены пінгвін праінспектаваў лодку вучоных

Падпісацца
Пацешны эпізод давялося зняць аўстралійскім навукоўцам ва Ўсходняй Антарктыдзе. Глядзіце на відэа, як бясстрашны пінгвін "зазірнуў у госці" да людзей.

Інцыдэнт адбыўся, калі лодка навукоўцаў знаходзілася ў заліве Вінсэнэс на Зямлі Уілкса. Пінгвін, вельмі падобны на важнага інспектара, раптам выскачыў з вады і прызямліўся ў лодцы.

Лось праваліўся пад лёд - Sputnik Беларусь
Міліцыянеры выратавалі лася, які праваліўся пад лёд у зоне адчужэння

Уважліва разгледзеўшы, што ў ёй ляжыць, і зірнуўшы на навукоўцаў, пінгвін вырашыў пакінуць судна.

У гэты момант навукоўцы бралі пробы вады.

Мяркуючы па ўсім, людзі і іх груз прайшлі праверку незвычайнага "інспектара", паводзіны якога выклікалі ўсмешку ў карыстальнікаў, якія паглядзелі відэаролік.

Стужка навiн
0