Гродна прыме першую ў Беларусі канферэнцыю, прысвечаную Высоцкаму

21
(абноўлена 18:02 25.01.2018)
Першая ў гісторыі Беларусі канферэнцыя, прысвечаная Уладзіміру Высоцкаму, пройдзе ў пачатку траўня ў Гродне, пра гэта арганізатары мерапрыемства распавялі падчас тэлемаста ў МПЦ Sputnik.

"Яна адбудзецца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, гэта будзе падзея не толькі для Беларусі, але і для краін былога Савецкага Саюза, і для Еўропы, ў тым ліку. Гэтая канферэнцыя запланаваная як падзея міжнароднага ўзроўню і маштабу", — распавёў старшыня кінаклуба Уладзіміра Высоцкага ў Мінску Іван Спосабаў.

Канферэнцыю будзе праводзіць кафедра рускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Горад Гродна абраны ў якасці месца правядзення канферэнцыі не выпадкова: тут ў 1966 годзе праходзілі здымкі фільма "Я родам з дзяцінства" вядомага беларускага рэжысёра Віктара Турава, у якім Высоцкі сыграў адну з галоўных роляў і ў якім гучалі яго песні.

Гэтым вызначаецца і ключавая тэма канферэнцыі: "Уладзімір Высоцкі — паэт, акцёр, спявак, кампазітар", якая, на думку арганізатараў канферэнцыі, дасць магчымасць прадставіць разнастайную і яркую спадчыну Высоцкага ў яго цэласнасці, вызначыць яго месца ў савецкай культуры 1960-1970-х гадоў і пазначыць ўплыў на сучасную сацыякультурную прастору.

Першы і пакуль адзіны помнік Высоцкаму ёсць толькі ў Наваградку, дзе на працягу двух тыдняў летам 1969 года спявак і Марына Уладзі знаходзіліся падчас здымак фільма "Сыны ідуць у бой".

"Ён сам у фільме не здымаўся. Але вынікам яго знаходжання ў гэтых месцах стала тое, што за адну ноч ён напісаў усе чатыры песні да фільма", — распавёў Спосабаў.

Падкрэсліваючы важнасць творчай спадчыны Уладзіміра Высоцкага для выхавання сучаснай моладзі Іван Спосабаў падкрэсліў, што сучасныя маладыя людзі павінны мець магчымасць пачуць і ўбачыць выкананне песень паэта.

"Вядома, на нашых праграмах (памяці Уладзіміра Высоцкага), якія мы робім у Мінску з удзелам аднаго з лепшых выканаўцаў Аляксея Нежаўца, асноўная маса гэта людзі старэйшага і сярэдняга пакалення, але моладзь павінна мець магчымасць пачуць, убачыць, даведацца. І абыякавых я не сустракаў!" — адзначыў старшыня кінаклуба.

3.29 — 7.23 — заснавальнік літаратурна-музычнага клуба "Белая птушка", бард Эдуард Нам аб першай песні Высоцкага, якую ён пачуў, яго творчасці ў сваім жыцці і ролі аб'яднання краін былога Саюза.

7.34 — 12.55 — паэт і перакладчык Лявон Блбулян аб сваіх перакладах Уладзіміра Высоцкага на армянскую мову і рэакцыі армянскага грамадства на першыя публікацыі вершаў паэта.

13.50 — 25.51 — журналіст, пісьменнік Міхаіл Лупашка аб духоўнай апоры і актуальнасці творчасці Высоцкага для нашага сённяшняга жыцця, аб свабодзе людзей і свабодзе самога Высоцкага, аб маральных прынцыпах і адносінах паміж мужчынам і жанчынай на прыкладзе песень Высоцкага і вершаў Ясеніна.

27.09 — 30.40 — старшыня кінаклуба Уладзіміра Высоцкага ў Мінску Іван Спосабаў аб тэме Высоцкага ў Беларусі і захаванні яго памяці ў краіне.

32.24 — 37.28 — акцёр, спявак Цімур Ілікаеў аб першым дакументальным фільме пра Уладзіміра Высоцкага, канцэртах у памяць аб яго творчасці і пра моладзь на канцэртах.

37.58 — 43.23 — эстрадны выканаўца, удзельнік канцэрта ў гонар 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Высоцкага Вахтанг Гардзелі-Паліяшвілі пра каханне Высоцкага да Грузіі, пратэстным характары Высоцкага, папулярызацыі яго творчасці і канцэртах у яго памяць.

43.53 — 51.00 — заснавальнік літаратурна-музычнага клуба "Белая птушка", бард Эдуард Нам выконвае песню Высоцкага "Кони привередливые".

51.53 — 57.09 — паэт і перакладчык Лявон Блбулян — "Песня о моем друге" на армянскай мове, аб маладзёжнай зацикаўленасці песьнямі Высоцкага і аб яго цяперашніх армянскіх адрасах.

57.29 — 1.01.07 — журналіст, пісьменнік Міхаіл Лупашка — "Канатчикова дача".

1.01.53 — 1.06.24 — старшыня кінаклуба Уладзіміра Высоцкага ў Мінску Іван Спосабаў аб мерапрыемствах у Беларусі, прысвечаных Уладзіміру Высоцкаму.

1.06.48 — 1.10.27 — акцёр, спявак Цімур Ілікаеў з сябрамі выконваюць песню "Холода".

1.11.12 — 1.14.42 — эстрадны выканаўца, удзельнік канцэрту ў гонар 80-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Высоцкага Вахтанг Гардзелі-Паліяшвілі — "Охота на волков".

21
Тэги:
конференция, Уладзімір Высоцкі, Гродна, Беларусь
По теме
Спявак, акцёр, паэт: 80 гадоў таму нарадзіўся Уладзімір Высоцкі
Высоцкі па-беларуску: 45 вершаў у зборніку
Высоцкі казаў, што беларуская мова прыгожая, як італьянская

Прэс-канферэнцыя Лаўрова і Макея - відэа

17
(абноўлена 16:00 26.11.2020)
Кіраўнікі МЗС Расіі і Беларусі адказалі на пытанні журналістаў пасля сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Палацы Незалежнасці.

Кіраўнік расійскага МЗС прыбыў з рабочым візітам у Мінск, каб сустрэцца з беларускім калегам і прэзідэнтам краіны. На парадку дня - сітуацыя ў Беларусі, а таксама двухбаковыя і міжнародныя тэмы.

Лукашэнка і Лаўроў абмеркавалі Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, а таксама супрацоўніцтва Масквы і Мінска ў рамках ЕАЭС. Акрамя таго, на парадку былі актуальныя пытанні СНД і ўзаемадзеянне ў рамках АДКБ.

У Мінску прайшла і сумесная калегія міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі, на якой традыцыйна разглядаліся пытанні ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне.

17
Тэги:
МЗС Беларусі, МЗС РФ, Уладзімір Макей, Сяргей Лаўроў
(0:00 / .00Mb / )

Што чакае эканоміку краін ЕАЭС у 2021 годзе

7
(абноўлена 12:46 26.11.2020)
У чацвер, 26 лістапада, у 11:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь у анлайн-фармаце прайшоў відэамост Мінск - Масква - Ерэван - Бішкек - Нур-Султан міжнароднага інфармацыйнага агенцтва Sputnik на тэму: "Эканоміка краін ЕАБР у 2021 годзе".

Што чакае эканоміку краін ЕАЭС у 2021 годзе і калі завершыцца крызіс, справакаваны пандэміяй COVID 19? Як будзе аднаўляцца дзелавая актыўнасць і ўзаемны гандаль? Што адбываецца з даходамі насельніцтва і беспрацоўем?

На гэтыя і іншыя пытанні адказалі вядучыя эканамісты і аналітыкі Еўразійскага банка.

Спікеры ў Мінску:

  • старэйшы аналітык Цэнтра краінавага аналізу ЕАБР Анатоль Харытончык;

У Маскве:

  • галоўны эканаміст Еўразійскага банка развіцця і Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця Яўген Вінакураў;
  • кіраўнік Цэнтра краінавага аналізу ЕАБР Аляксей Кузняцоў;
  • старэйшы аналітык Цэнтра краінавага аналізу ЕАБР Канстанцін Фёдараў.

У Бішкеку:

  • старэйшы аналітык Цэнтра краінавага аналізу ЕАБР Айгуль Бергудзілава.
7
Тэги:
ЕАЭС, Эканоміка, Мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь
Каміёны МАЗ-СПОРТаўта перад адпраўкай на Дакар-2021

Два "капотнікі" каманды МАЗа адправіліся заваёўваць "Дакар"

0
(абноўлена 17:50 26.11.2020)
На гэты раз "МАЗ-СПОРТаўта" будзе выступаць толькі на двух каміёнах - як гэта было ў першыя два гады ўдзелу "чырвоных зуброў" у знакамітым ралі-рэйдзе.

МІНСК, 26 ліс - Sputnik. Беларуская каманда "МАЗ-СПОРТаўта" ў чацвер адправілася на ралі "Дакар-2021", пра гэта паведаміла прэс-служба.

43-і па ліку ралі-рэйд ў другі раз пройдзе па тэрыторыі Саудаўскай Аравіі. Гонка стартуе 3 студзеня ў Джыдзе і фінішуе там жа 15 студзеня.

Капотныя каміёны і машыны суправаджэння сёння адправіліся ў порт Марсэлю, дзе ў снежні іх чакае пагрузка на паром. У гэтым годзе з-за пандэміі ўсе тэхнічныя праверкі, якія звычайна праходзяць у Еўропе, адменены, гэтая працэдура пройдзе ўжо на Аравійскім паўвостраве.

"На "Дакар-2021"моцна паўплывала эпідэміялагічная сітуацыя ў свеце. Многія каманды скарацілі колькасць экіпажаў, некаторыя - прапусцяць спаборніцтва. Тое, што нам удалося падрыхтавацца да гонкі і прыняць у ёй удзел - вялікая заслуга каманды, завода і нашых заўзятараў, якія ў нас вераць", - распавёў кіраўнік каманды і гоншчык аднаго з экіпажаў Сяргей Вязовіч.

У гэтым "Дакары" каманда выставіла толькі два экіпажы - але абодва будуць выступаць ужо на грузавіках капотнай кампаноўкі. На "капотніку" ў мінулым годзе экіпаж Вязовіча стаў трэцім. "МАЗ-СПОРТаўта" апошнія гады выступала ў ралі-рэйдзе трыма экіпажамі - па два грузавікі выходзілі на старт гонкі толькі ў самым пачатку - у 2012 і 2013 гадах, калі каманда толькі пачынала свой шлях да пастамента.

0
Тэги:
"Дакар", "МАЗ-СПОРТаўта"