Чэмпіянаты Беларусі па шахматах цяпер будуць праходзіць у музеях

39
(абноўлена 09:49 31.01.2018)
У Мінску завяршыліся чэмпіянаты па шахматах сярод мужчын і жанчын. Спаборніцтвы праходзілі ў новым фармаце, а іх вынікі Федэрацыя падвяла ў МПЦ Sputnik.

Старшыня грамадскага аб'яднання "Беларуская федэрацыя шахмат" Анастасія Сарокіна назвала вынікі чэмпіянатаў "прадказальнымі".

Чэмпіянат Беларусі сярод жанчын

1 месца — у шосты раз заняла Анастасія Зязюлькіна,

2 месца — Вольга Бадзелька,

3 месца — Наталля Кусянкова.

Чэмпіянат Беларусі сярод мужчын

1 месца — у пяты раз пасля перапынку ў 11 гадоў заняў Аляксей Аляксандраў,

2 месца — Сяргей Жыгалка,

3 месца — Уладзіслаў Кавалёў.

Упершыню для спартсменаў быў уведзены абавязковы дрэс-код: афіцыйны або дзелавы стыль, а самі спаборніцтвы прайшлі ў музеі.

"Мы хацелі паказаць, што шахматы гэта спорт для ўсіх — як для прафесіяналаў, так і аматараў, і што шахматы вельмі прыгожы від спорту. Для ўдзельнікаў былі створаны ўсе ўмовы, каб яны гулялі ў прыгожай атмасферы. Беларускія мастакі падалі свае карціны, музей дапамог з экспазіцыяй, былі выстаўленыя розныя шахматы, якія Нацыянальны гістарычны музей знайшоў не толькі ў сябе, але і ў іншых музеях", — распавяла старшыня грамадскага аб'яднання "Беларуская федэрацыя шахмат" Анастасія Сарокіна.

Пракаментавала новаўвядзенне і чэмпіёнка Беларусі па шахматах Анастасія Зязюлькіна:

"Юнак надзеў кашулю, пінжак, змяніў гальштук, і ўсё, ніхто нічога не скажа, калі ты кожны дзень прыходзіш у адным і тым жа. А для дзяўчыны патрэбныя сукенкі, спадніцы, блузкі, штаны, усё прыходзяць, абмяркоўваюць, у чым ты была, які ўдалы убор, які не вельмі, і дзяўчатам трэба было падбіраць уборы загадзя", — сказала яна.

Старшы трэнер РЦАП па шахматах і шашках Сімяон Мерыбанаў агучыў мужчынскі погляд:

"Усе вытрымлівалі нормы, усё прыходзілі вельмі акуратныя, мужчыны былі вельмі элегантныя, карцінка была прыгожая — заходзіш у залу, а ўсе сядзяць у строях, гальштуках. Гульцам самім гэта таксама спадабалася".

Што яшчэ сказалі госці МПЦ Sputnik (хранаметраж відэазапісe):

01:00 — 07:26 — удзельнікі сустрэчы аб правядзенні чэмпіянатаў Беларусі па шахматах упершыню ў Нацыянальным гістарычным музеі, экспазіцыі, дрэс-кодзе, умовах правядзення, меркаванні спартсменаў і арганізатараў аб новым фармаце.

07:42 — 13:08 — пра пераможцаў чэмпіянатаў, узровеньі удзельнікаў, пра новаўвядзенні ў правілах правядзення, пра перамогі і супернікаў.

"Адно з новаўвядзенняў чэмпіянату — нельга было згаджацца на нічыю да 30-ага хода, не было распісаных партый, усе змагаліся ад пачатку і да канца, таму чэмпіянат атрымаўся цікавым, бескампрамісным", — старшы трэнер РЦАП па шахматах і шашках Сімяон Мерыбанаў.

14:24 — 20:32 - пра дзяцей, якія прыходзяць вучыцца гуляць у шахматы, пра школы шахмат, матывацыі заняцца шахматамі, навучальных праграмах і камп'ютарах.

"Бацькі хлопчыкаў, якія гуляюць у хакей, прыводзяць іх да нас на шахматы, каб яны вучыліся прымаць правільныя стратэгічныя рашэнні. Шахматы гэта такі від спорту, які дакладна нашкодзіць не можа, а можа толькі дапамагчы", — сказала старшыня грамадскага аб'яднання "Беларуская федэрацыя шахмат" Анастасія Сарокіна.

"Колькасць дзяцей, якія жадаюць навучыцца гуляць, не стала менш, а больш. Зараз у краіне ёсць прыватныя школы навучання шахматам, калі б не было патрэбы і попыту — не адчыняліся б і прыватныя школы. Вялікая колькасць бацькоў прыводзяць дзяцей займацца шахматамі, і гэта правільна", — старшы трэнер РЦАП па шахматах і шашках Сімяон Мерыбанаў.

21:07 — 22:04 — аб міжнародных спаборніцтвах для нашых зборных.

"Новыя шахматныя праграмы, несумненна, аказваюць вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы ўжо больш кваліфікаваных шахматыстаў. Зараз без сучасных праграм вельмі цяжка рыхтавацца да партыяў, будаваць нейкія, дапусцім, дэбютныя сесіі", — сказаў старшы трэнер РЦАП па шахматах і шашках Сімяон Мерыбанаў.

22:55 — 26:54 — аб увядзенні шахмат у школьную праграму, аб падрыхтоўцы трэнераў па шахматах.

"З наступнага года факультатыўная праграма "Шахматы ў школе" будзе прадстаўлена ў большым аб'ёме. Як абавязковы прадмет у школьнай праграме — пакуль мы пра гэта не кажам, таму што гэта пілотны праект, мы яго спрабуем, ідзем маленькімі крокамі, каб нідзе не памыліцца, каб хлопцы не страцілі цікавасць да шахмат", — старшыня грамадскага аб'яднання "Беларуская федэрацыя шахмат" Анастасія Сарокіна.

28:24 — 32:23 — аб пошуку маладых талентаў у краіне, іх навучанні і стымулах.

"Цяпер ёсць столькі развіваючых цацак і бацькі, даючы гаджэт свайму сыну ці дачцэ, могуць даць ні якую-небудзь стралялку, а шахматную або любую іншую праграму", — адзначыла чэмпіёнка Беларусі па шахматах Анастасія Зязюлькіна.

32:54 — 38:10 — аб магчымасці зрабіць чэмпіянат Беларусі адкрытым для ўдзельнікаў з іншых краін, узроўні гульні нашых спартсменаў і адборы на шахматную Алімпіяду.

38:28 — 40:31 — аб спаборніцтвах, якія пройдуць у нашай краіне і візіце ў Мінск гросмайстра Барыса Гельфанда.

41:08 — 42:35 — аб працягу магчымасці правядзення наступных чэмпіянатаў у музеях і іншых культурных аб'ектах.

39
Тэги:
Беларуская федэрацыя шахмат, Мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь, Анастасія Сарокіна, Мінск, Беларусь

Відэа