(1:11 / 52.78Mb / просмотров видео: 5332)

Разбураную тэрарыстамі мячэць Амеядаў аднаўляюць у Алепа

16
(абноўлена 10:58 31.01.2018)
Поўным ходам ідзе аднаўленне мячэці Амеядаў у сірыйскім Алепа, якую разбурылі тэрарысты "Ісламскай дзяржавы". Глядзіце на відэа, як ідзе працэс аднаўлення.

Мячэць, якую яшчэ называлі "перлінай Сірыі", была пабудавана ў VIII стагоддзі, а праз чатыры стагоддзі яна была адноўлена пасля моцнага пажару. Па некаторых здагадках, у мячэці пахаваны ісламскі прарок Закарыя.

Мячэць Амеядаў знаходзіцца ў спісе сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Тэрарысты забароненай ў многіх краінах свету групоўкі "Ісламская дзяржава" разбурылі 45-метровы старажытны мінарэт у 2013 годзе.

Сродкі на аднаўленне мячэці вылучыў фонд імя Ахмада Кадырава.

Алепа быў захоплены баевікамі ІГ у 2012 годзе. Вызвалены горад быў толькі ў снежні 2016-га сірыйскімі войскамі пры падтрымцы расійскай авіяцыі. Гістарычны цэнтр двухмільённага Алепа за час акупацыі горада ісламістамі быў моцна разбураны.

16
Тэги:
мечеть, Алепа

Відэафакт: Пуціна спыталі пра заяву Трампа пра "заробак" Байдэна

6
(абноўлена 16:00 26.10.2020)
Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну задалі пытанне, якое датычыцца заявы амерыканскага лідара Дональда Трампа аб тым, што Масква нібыта плаціць ягонаму суперніку на выбарах Джо Байдэну. Глядзіце на відэа, што адказаў Пуцін.

Пытанні, якія тычацца кандыдата ў прэзідэнты ЗША Джо Байдэна, былі зададзены Пуціну ў эфіры тэлеканала "Расія-1". У прыватнасці, гаворка ішла і пра фрагмент з дэбатаў, падчас якіх Трамп заявіў, што ў Байдэна ёсць бізнес-кантакты з жонкай экс-мэра Масквы Аленай Батурынай.

"Вядома, што Алена Батурына займалася, а можа, займаецца, я нават не ведаю пра гэта, бізнесам. І, напэўна, у яе былі шматлікія бізнес-кантакты, дзелавыя сувязі са сваімі замежнымі партнёрамі. Ці ёсць у гэтым ліку амерыканцы? Я проста пра гэта нічога не ведаю, і мне проста пра гэта нічога не вядома", - сказаў Пуцін.

Запыталіся ў расійскага лідара і пра тое, што ён думае пра заяву Трампа з нагоды нібыта атрымання Байдэнам 3,5 мільёна долараў ад Расіі. Сам жа дзеючы прэзідэнт пры гэтым удакладніў, што ніколі не атрымліваў грошай ад Расіі.

"Без каментароў", - адказаў Пуцін.

У ходзе дэбатаў сам Байдэн заявіў, што Расія не хоча, каб ён перамог на выбарах.

Прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць 3 лістапада, датэрміновае галасаванне ў шэрагу штатаў ужо пачалося. Супернікамі на выбарах з'яўляюцца кандыдат ад рэспубліканцаў і дзейны кіраўнік Белага дома Трамп і кандыдат ад дэмакратаў Джо Байдэн.

6
Тэги:
Дональд Трамп, Уладзімір Пуцін
(0:00 / .00Mb / )

Паўфінал чацвёртага сезона "Ты супер!" - відэа

7
(абноўлена 10:01 26.10.2020)
Папулярны музычны праект "Ты супер!" праводзяць сумесна тэлеканал НТБ і Міжнароднае агенцтва і радыё Sputnik. Глядзіце на відэа паўфінал вакальнага конкурсу.

У цяперашнім сезоне "Ты супер!" удзельнічаюць новыя выканаўцы і фіналісты мінулых сезонаў. Усяго ў конкурсе бяруць удзел 58 дзяцей з Расіі, Грузіі, Азербайджана, Абхазіі, Кыргызстана, Беларусі, Эстоніі, Украіны і Малдовы.

У журы праекта - вядомыя расійскія зоркі: Дыяна Арбеніна, Аляксей Вараб'ёў, спявачка Ёлка і кампазітар Ігар Крутой.

Нагадаем, у першым выпуску шоу прыняла ўдзел беларуска Даша Чарнова, якая да гэтага два разы прымала ўдзел у конкурсе. Адораная выканаўца распавяла і пра тое, як складаецца яе творчая кар'ера.

Міжнародны вакальны праект для дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, "Ты супер!" праводзяць тэлеканал НТБ сумесна з Міжнародным інфармацыйным агенцтвам і радыё Sputnik пры падтрымцы Міністэрства асветы РФ.

7
Тэги:
"Ты супер", НТБ (тэлеканал)
Міністэрства замежных спраў Расіі

МЗС: Расія працягвае дыялог з ЗША аб прадаўжэнні ДСНУ

3
Верагоднасць дамовіцца з ЗША па прадаўжэнні ДСНУ пад пытаннем, бо ў Белым доме не гатовыя ісці на кампрамісы па гэтым пытанні, упэўнены намеснік кіраўніка МЗС РФ.

МІНСК, 27 вер - Sputnik. Расія працягвае дыялог з ЗША пра падаўжэнне Дамовы аб скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў (ДСНУ), заявіў намеснік міністра замежных спраў РФ Сяргей Рабкоў.

У кастрычніку прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў Вашынгтону падоўжыць ДСНУ на год без усялякіх умоваў. У адказ у Белым доме заявілі, што адмаўляюцца ад прапановы Масквы.

"Мы знаходзімся ў вельмі інтэнсіўным дыялогу з ЗША па гэтых пытаннях. Сігналы, якія паступаюць адтуль, нас расчароўваюць", - сказаў Рабкоў.

"Амерыканцы ніяк не могуць для сябе ўразумець немагчымасць для нас рэалізаваць прапанаваную схему, калі амерыканскі бок працягвае абцяжарваць усю гэтую сітуацыю сваімі шматлікімі патрабаваннямі, нават не пажаданнямі, а патрабаваннямі ў наш адрас", - працягнуў ён.

Па словах Рабкова, расійскі бок вядзе дыялог з амерыканцамі не для таго, каб "ісці насустрач ЗША ў аднабаковым парадку".

Намеснік кіраўніка МЗС РФ дадаў, што верагоднасць зараз дамовіцца аб працягу ДСНУ пад пытаннем, так у Белым доме не гатовыя ісці на кампраміс.

"Мы казалі і працягваем гаварыць, што любая дамоўленасць у гэтай сферы магчымая толькі як баланс інтарэсаў, як пэўны кампраміс, да чаго мы гатовыя. Але гатоўнасці да кампрамісу з амерыканскага боку мы не бачым", - заявіў Рабкоў.

"Адпаведна, мы робім выснову, што дасягальнасць той ці іншай базавай дамоўленасці на цяперашнім адрэзку, мякка кажучы, пад пытаннем", - падкрэсліў расійскі дыпламат.

Рабкоў заўважыў, што Масква і Вашынгтон не знаходзяцца "на парозе якой бы там ні было дамоўленасці па стане на сёння".

3
Тэги:
МЗС РФ, Расія, ЗША