(1:18 / 10.71Mb / просмотров видео: 4372)

Нават сабакі: карнавал у Рыа прымусіў жывёл пераапрануцца ў касцюмы

3
(абноўлена 14:53 06.02.2018)
Гаспадары не выстаялі і пераапранулі сваіх гадаванцаў у касцюмы фей і супермэна. Глядзіце на відэа, у якіх строях фарсілі сабакі ў Рыа.

Традыцыйны карнавал стартаваў 3 лютага ў бразільскім горадзе. Карнавал праходзіць напярэдадні Вялікага посту. Традыцыя карнавалу прыйшла ў Бразілію ў XVII стагоддзі, калі мясцовая буржуазія прывезла ў краіну веды аб нюансах арганізацыі святаў. А пасля да еўрапейскага антуражу дадаўся мясцовы каларыт, і цяпер карнавал у Рыа ладзяць штогод.

Карнавал традыцыйна стартуе ў пятніцу і заканчваецца ў "Пепельную сераду", калі да Вялікага посту застаецца менш за тыдзень. Мэр горада перадае сімвалічны ключ новаму каралю, які выбіраецца з самых карпулентных мужчын: кароль павінен важыць не менш за 110 кілаграмаў.

Сама Каталіцкая царква правядзенне карнавалу не ўхваляе, але і не перашкаджае яму. Традыцыйна бразільцы  пераапранаюцца ў касцюмы. На гэты раз у пераапранання вырашылі згуляць не толькі жыхары Бразіліі, але і іх гадаванцы.

3
Тэги:
карнавал, Сабака, Рыа-дэ-Жанейра, Бразілія
Каментары