(1:33 / 10.44Mb / просмотров видео: 2554)

Відэафакт: як у Мінску выбіралі самую "залатую" кошку

8
(абноўлена 15:15 06.02.2018)
Фінал міжнароднага праекта "Залатая кошка міра - 2018" прайшоў у Мінску. За два дні конкурсу суддзі ацанілі некалькі дзясяткаў кошак розных парод. Як ацэньваюць кошак па еўрапейскай сістэме, глядзіце ў відэасюжэце Sputnik.

На конкурс былі прадстаўлены рэкс, мэйн-куны, бобтейл, брытанскія, шатландскія, сібірскія, кельцкія пароды котак. Канкурсантаў ацэньвалі па еўрапейскай сістэме. Суддзя ацэньваў, наколькі кошка, якая ўдзельнічае ў конкурсе, адпавядае стандартам пароды.

Канкурсантаў на стол суддзі для агляду прыносілі сцюарды. Суддзя пасля кожнай жывёлы апрацоўваў паверхню стала і рукі антысептыкам, каб выключыць інфіцыраванне кошак.

Многія кошкі, хоць і не драпаліся, бо ужо звыклі да "публічных выступаў", але гучна мяўкалі, калі іх аглядала суддзя спаборніцтваў. Перад тым як ацаніць котку, суддзя правярае шэрсць, будову чэрапа, лапы, хвост, пазваночнік, каб не прапусціць ніводнага недахопу. Экспазіцыйная кошка павінна быць не толькі прыгожай, але і выхаванай.

8
Тэги:
кошка, выстава, Мінск, Беларусь
Каментары