Відэа

Відэафакт: гомельскія танцоры выканалі кракавяк пад Майкла Джэксана

Падпісацца
Гомельскія ўдзельнікі Школы традыцыйнага танца паказалі, што народныя танцы можна выконваць і пад сучасную музыку. Глядзіце на відэа, як скакаць кракавяк пад кампазіцыю "Billie Jean" Майкла Джэксана.

Па словах кіраўніка школы Дзмітрыя Тарасава, гэта была поўная імправізацыя. "Мы яе выканалі на аснове характэрных рухаў беларускіх танцаў. У цэлым там было чатыры танцы — "Кракавяк", "Грачанікі", "Ночка" і "Базар", — цытуе рэсурс Nashkraj Тарасава.

Ён таксама ўдакладніў, што такім чынам можна заўважыць: нават сучасная папулярная музыка недалёка сышла ад першапачатковых народных рытмаў.

Стужка навiн
0