Як Домрачава, Скардзіна, Крыўко і Алімбекава вярнуліся ў Мінск

27
(абноўлена 20:27 27.02.2018)
Беларуская алімпійская дэлегацыя, у складзе якой алімпійскія чэмпіёнкі па біятлоне Дар'я Домрачава, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Надзея Скардзіна, вярнулася на радзіму. Глядзіце на відэа, як сустракалі спартсменаў у Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Самалёт з беларускімі алімпійцамі прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск 27 лютага.

З Пхенчхана ў Беларусь вярнуліся каманды па біятлоне, канькабежным спорце, лыжных гонках, гарналыжным спорце, а таксама медыцынская і адміністрацыйная групы.

Белорусских олимпийцев встречают хлебом-солью и с музыкой
© Sputnik / Виктор Толочко
Беларускіх алімпійцаў сустракалі хлебам-соллю і з музыкай

Актыўней за іншых заўзятары сустракалі алімпійскіх чэмпіёнак Дар'ю Домрачаву, Ірыну Крыўко, Дынару Алімбекаву і Надзею Скардзіна, якія заваявалі золата ў эстафетнай гонцы.

В аэропорту Минска встречают белорусских биатлонисток, завоевавших золото в Пхенчхане
© Sputnik / Виктор Толочко
Вось так сустракалі беларускіх біятланістак заўзятары

Чыноўнікі ад спорту падрыхтавалі для беларускай залатой чацвёркі велізарныя букеты ружаў.

Нагадаем, на мінулым тыдні ў Беларусь вярнулася першая група спартсменаў і трэнераў, у тым ліку алімпійская чэмпіёнка па фрыстайле Ганна Гуськова.

Закрыццё Алімпійскіх гульняў адбылося 25 лютага. У медальным заліку Беларусь заняла 15-е месца — тры ўзнагароды (два золата і адно срэбра).

27
Тэги:
Біятлон, Дынара Алімбекава, Ірына Крыўко, Надзея Скардзіна, Дар'я Домрачава, Мінск, Беларусь
По теме
Алімпійскія гульні-2018 у Пхенчхане

Відэа