Відэафакт: мінчане правялі акцыю ў памяць аб загінулых у Кемерава

57
(абноўлена 09:32 29.03.2018)
Увечары 28 сакавіка ў знак смутку жыхары і госці Мінска запусцілі ў неба белыя шары, а кіроўцы хвілінным гудком ушанавалі памяць загінулых у гандлёвым цэнтры "Зімовая вішня" ў Кемерава. Глядзіце на відэа, як прайшла акцыя памяці.

Маштабная акцыя прайшла ўвечары ў сераду ў многіх гарадах Беларусі. Мінскія кіроўцы таксама не засталіся абыякавымі і з 19:00 на працягу хвіліны націскалі на сігнал. Горад напоўніўся звонам. У гэты час гараджане запусцілі ў неба белыя шары.

28 сакавіка быў абвешчаны днём агульнарасійскай жалобы па загінулых у ГЦ "Зімовая вішня" ў Кемерава. Страшны пажар забраў жыцці больш за 60 чалавек, большасць з якіх — дзеці. У многіх гарадах Расіі ў гэты дзень запусцілі ў неба шары, арганізавалі хвіліну маўчання і правялі сумесную малітву.

Беларусы таксама далучыліся да акцыі.

57
Тэги:
Жалоба, Кемерава, Расія, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Пажар у гандлёвым цэнтры ў Кемерава (16)
По теме
Пачуў у кутку крыкі: хлопец распавёў, як выратаваў траіх дзяцей у Кемерава
Крывашэеў аб трагедыі ў Кемерава: хто ведае, ці няма ў нас такіх "дзялкоў"
Кемерава, мы з вамі
Цімафеева: трагедыя ў Кемерава - прамое спараджэнне безадказнасці
Незразумела, куды бегчы: мужчына цудам вывеў сваю сям'ю з ГЦ у Кемерава
Пажар у гандлёвым цэнтры ў Кемерава

Раскосмас патлумачыў паходжанне загадкавага аб'екта ў небе Якуціі відэа

13
(абноўлена 13:30 09.04.2021)
Яркім аб'ектам, які назіралі 12 сакавіка ў небе над Якуціяй, мог быць разгонны блок "Фрегат", паведамілі ў прэс-службе "Роскосмоса". Глядзіце на відэа, што напалохала жыхароў пасёлка Усць-Нера.

Аб'ект, які падае і свеціцца, быў зняты на відэа 12 сакавіка жыхарамі населенага пункта.

Як паведаміла РІА Навіны, згарэлым ў атмасферы Зямлі аб'ектам мог стаць разгонны блок "Фрегат" ракеты-носьбіта "Союз-2.1б", якая была запушчана яшчэ ў 2009 годзе.

Тады на арбіту планеты былі выведзеныя шэсць спадарожнікаў: пяць расійскіх і адзін паўднёваафрыканскі.

Глядзіце таксама:

13
Тэги:
жыхар, Раскосмас, Якуція, відэа

Надзвычай рэдкі метэарыт знайшлі ў Вялікабрытаніі відэа

5
(абноўлена 13:30 09.04.2021)
Навукоўцам удалося сабраць фрагменты касмічнага цела вагой у 300 грамаў. Узоры можна зблытаць з простымі кавалкамі вугалю, але касмічны камень можа ўтрымліваць інфармацыю аб ранняй гісторыі сонечнай сістэмы. Глядзіце на відэа, як выглядае рэдкая знаходка.

Фрагменты касмічнага цела знайшоў жыхар гарадка Глосцершыр на захадзе Англіі прама на сцежцы каля свайго дома.

Абвуглены камень аказаўся абломкам метэарыта, які праляцеў у небе над поўднем Англіі 28 лютага 2021 года. Навукоўцы змаглі сабраць фрагменты касмічнага цела вагой у 300 грамаў.

Хімічная назва знаходкі – «углистый хондрит». Камяністы матэрыял змяшчае арганічныя рэчывы і амінакіслоты, неабходныя для ўзнікнення жыцця.

Фрагменты метэарыта настолькі добра захаваліся, што навукоўцы параўноўваюць іх з ўзорамі, сабранымі падчас касмічных місій. Узоры касмічнага аб'екта можна зблытаць з кавалкамі звычайнага вугалю, але яны нашмат больш мяккія і далікатныя.

Метэарыты нашмат старэй, чым любы іншы камень з Зямлі, і вандруюць у космасе тысячы гадоў, звычайна удараючыся аб сонца, а часам і падаюць на Зямлю. Паводле заявы Музея натуральнай гісторыі ў Лондане, касмічны камень можа ўтрымліваць адказы аб ранняй гісторыі сонечнай сістэмы і жыцця на Зямлі.

Глядзіце таксама:

5
Тэги:
гісторыя, Навукоўцы, навука, Космас, Велікабрытанія, метэарыт, відэа
Аляксей Янукевіч і Дзмітрый Кастусёў

Затрыманы лідэр БНФ Рыгор Кастусёў

6
(абноўлена 12:10 13.04.2021)
Старшыня партыі "Беларускі народны фронт" знаходзіцца ў сталічным СІЗА КДБ па крымінальнай справе.

МІНСК, 13 кра - Sputnik. Затрымалі кіраўніка апазіцыйнай партыі Беларусі Рыгора Кастусёва, пра гэта паведамляецца ў сацсетках БНФ.

Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ (так званая "Амерыканка") у Мінску, як удакладняецца, "па крымінальнай справе". Сваякі даведаліся аб затрыманні пасля таго, як ім патэлефанавалі з Камітэта дзяржбяспекі.

Па дадзеных СМІ, затрыманне адбылося напярэдадні ўвечары ў Шклове (Магілёўская вобласць).

Каментарыяў праваахоўных органаў з нагоды таго, што здарылася пакуль няма.

Рыгор Кастусёў у палітыцы больш за 30 гадоў. У партыю "Беларускі народны фронт" ён уступіў у 1989 годзе, з 2009 года займаў пасаду намесніка старшыні партыі, а ў 2017 годзе палітык узначаліў БНФ. У 2010 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты, пасля выбараў з-за ўдзелу ў акцыі пратэсту быў затрыманы праваахоўным органамі, аднак асуджаны не быў.

Чытайце таксама:

6