Прагулка па Месяцы: NASA стварыла віртуальны тур па спадарожніку Зямлі

24
(абноўлена 10:29 11.04.2018)
Цяпер кожны жадаючы зможа прагуляцца па Месяцы з дапамогай віртуальнай экскурсіі, распрацаванай NASA. Як спадарожнік Зямлі выглядае зблізку, глядзіце на відэа.

Амерыканскае нацыянальнае аэракасмічнае агенцтва (NASA) размясціла ролік, з дапамогай якога можна выканаць дзіцячую мару многіх пакаленняў зямлян — пабываць на Месяцы. Паглядзець відэа можна ў раздзяленні 4К, што дазваляе вывучыць незвычайны ландшафт спадарожніка Зямлі ва ўсіх падрабязнасцях.

Віртуальны тур складзены з фатаграфій, зробленых аўтаматычнай міжпланетнай станцыяй Lunar Reconnaissance Orbiter. Гэтыя здымкі дазволілі спецыялістам NASA стварыць цэлую навуковую працу пра асаблівасці Месяца і яго паверхні. Каб паказаць вышыню гор і глыбіню кратэраў, спецыялісты "падмалявалі" іх.

На відэа можна не толькі разгледзець, што прадстаўляе сабой зямны спадарожнік, але нават разглядзець месца прызямлення касмічнага карабля Apollo 17 і абсталяванне, якое пакінулі там астранаўты.

24
Тэги:
Месяц, Космас, NASA, ЗША
Каментары