(1:02 / 8.59Mb / просмотров видео: 6996)

Абраз з Лега і каромысел са стразамі: казачы поп-арт з'явіўся ў Растове

28
(абноўлена 17:25 12.04.2018)
Мастака Максіма Ільінава з Растова-на-Доне ўжо параўноўваюць з Эндзі Уорхолам - расіянін стварыў цэлую серыю карцін у стылі казачы поп-арт. Глядзіце на відэа, як выглядаюць працы мастака.

Работы Ільінава ўжо сталі папулярнымі ў Расіі — ведаюць іх і за мяжой. Мастак стварыў цэлую серыю карцін і інсталяцый, прысвечаных як казачай тэматыцы, так і больш вядомым усім тэмам.

"Частка работ, прысвечаных Данскому краю, адабралі для Чэмпіянату свету па футболе. Яны будуць размешчаны ў фан-зонах", — распавёў сам мастак.

Сярод твораў Ільінава — абраз з дэталяў канструктара Lego, жанчына з каромыслам ў стразах, на якім замест вёдраў вісяць пакеты з модных буцікаў, два хлопчыкі у казацкім адзенні, якія пытаюцца ў знакамітага мультперсанажа Скруджа Макдака "У чым сіла, брат?" і многае іншае.

У мастака атрымліваецца па-майстэрску, а часам і з гумарам пераплятаць з сучаснасцю элементы старажытнарускага побыту.

28
Тэги:
поп-арт, Чэмпіянат свету па футболе-2018, Растоў-на-Доне

Алімпіяда-80: што сталася з Масквой падчас Гульняў?

10
(абноўлена 15:25 05.08.2020)
Што змянілася ў побыце масквічоў падчас Алімпійскіх гульняў? Глядзіце заключную серыю праекта Sputnik "Масква-80: Рэтра-tube".

Жуйкі, газаваныя напоі ў банках і плаўленыя сыркі цяпер ляжаць на паліцах крам, не выклікаючы асаблівай цікавасці. А падчас Алімпіяды-80 для савецкіх грамадзян гэта была дзіва.

Такіх прадуктаў у СССР проста ніколі не каштавалі. І раптам гэта ўсё з'явілася на маскоўскіх прылаўках. З'явілася... і знікла. Добрага патрошку.

Як летнія Гульні змянілі побыт савецкай Масквы? Чаму партыйныя кіраўнікі забаранілі ў Савецкім Саюзе гамбургеры з бульбай фры? І як маскоўскія кіроўцы прымудраліся ладзіць экскурсіі для замежнікаў без англійскай?Трэвел-блогер Міша Ронкаінен апынуўся ў 1980 годзе і адчуў сябе савецкім грамадзянінам падчас Алімпійскіх гульняў. Глядзіце заключную серыю спецпраект Sputnik "Масква-80: Рэтра-tube".

10
Тэги:
Алімпіяда-1980
Тэмы:
Алімпіяда - 80

Колькі грошай СССР выдаткаваў на Алімпіяду-80 - распавядае Пучкоў

8
(абноўлена 14:06 05.08.2020)
Пісьменнік і блогер Дзмітрый Пучкоў, а таксама спартыўны каментатар Дзмітрый Губерніеў высвятляюць, што даражэй - пабудаваць стадыёны ці дарогі з гасцініцамі? Але галоўнае - дзе на ўсё гэта знайсці грошы?

У гэтым выпуску да юбілею Алімпіяды-80 раскажам, як СССР шукаў сродкі на Гульні, каб выйсці з сітуацыі пераможцам нават на фоне байкоту. Як на звычайных латарэйных квітках сабралі амаль мільярд савецкіх рублёў, хто і за колькі купіў правы на тэлетрансляцыю спаборніцтваў і ці апраўдаліся страхі Брэжнева?Пісьменнік і блогер Дзмітрый Пучкоў, а таксама спартыўны каментатар Дзмітрый Губерніеў уключылі калькулятар і палічылі, колькі грошай патрацілі на Алімпіяды ў Маскве, Афінах, Лос-Анджэлесе, Токіа і Сочы.

Хто з краін сышоў у мінус, а хто выйшаў у плюс - глядзіце ў трэцяй серыі спецпраект Sputnik "Масква-80: Рэтра-tube".

8
Тэги:
Алімпіяда-1980
Тэмы:
Алімпіяда - 80
Сяргей Чарэчань

Чарэчань не верыць, што затрыманыя расіяне хацелі зрынуць уладу ў РБ

2
(абноўлена 12:11 06.08.2020)
На яго думку, затрыманне расіян і правакаванне міжнароднага скандалу было трэба дзеючай уладзе для ўзмацнення жорсткасці кантролю за акцыямі пратэсту.

МІНСК, 6 жні - Sputnik. Афіцыйную версію, што затрыманыя ў Беларусі, могуць быць датычныя да спробаў звяржэння ўлады ў краіне падчас выбарчай кампаніі, кандыдат у прэзідэнты Беларусі Сяргей Чарэчань лічыць сумнеўнай.

"Мне здаецца, што ўладзе вельмі пашанцавала, што ў нас з'явіліся нейкія транзітчыкі. Не думаю, што яны ехалі да нас зрынуць рэжым", - сказаў Чарэчань у інтэрв'ю РІА "Новости".

На яго думку, гісторыя з затрыманымі ў санаторыі пад Мінскам расіянамі, якіх падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, упісваецца ў кантэкст прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

"Думаю, улады раздулі міжнародны скандал, каб зрабіць больш жорсткім кантроль за правядзеннем масавых мерапрыемстваў", - лічыць кандыдат у прэзідэнты.

Гэтую сітуацыю, мяркуе ён, улада можа выкарыстоўваць як падставу для ўзмацнення кантролю за мірнымі акцыямі. Паводле яго слоў, "можна ледзь не войскі ўводзіць, агароджваць зону правядзення мітынгаў БТРамі...".

"Гэта і падрыхтоўка да магчымай "плошчы" ў тым ліку", - мяркуе кандыдат у прэзідэнты.

Пры гэтым ён лічыць, што ўлады не будуць уводзіць надзвычайнае становішча і адмяняць выбары, таму што гэта пагоршыць сітуацыю, настроі ў грамадстве занадта абвостраны.

Кандыдат мяркуе, што сур'ёзнага канфлікту з Расіяй на фоне гісторыі з затрыманымі расіянамі ўсё ж такі не будзе.

"Ён бы быў, калі б, сапраўды, нейкія бандфарміраванні хацелі правесці тут пераварот, і беларускія ўлады пра гэта даведаліся. Тады б можна было казаць пра канфлікт паміж кіраўніцтвамі дзвюх краін. Не думаю, што ў выніку будзе нейкі напал у двухбаковых адносінах", - сказаў Чарэчань.

Затрыманне пад Мінскам

Расійскія грамадзяне былі затрыманыя ў Беларусі 29 ліпеня. Па словах кіраўніка Савета бяспекі Беларусі Андрэя Раўкова, яны з'яўляюцца членамі замежнай прыватнай вайсковай кампаніі "Вагнер". Расіян затрымалі па падазрэнні ў дачыненні да падрыхтоўкі да масавых беспарадкаў.

У Маскве затрыманне грамадзян пад Мінскам і падазрэнні лічаць беспадстаўнымі. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава ў аўторак заявіла, што віна расійскіх грамадзян не даказаная.

Між тым напярэдадні адбылася тэлефонная размова Лукашэнкі з прэзідэнтам Украіны Зяленскім. Украінскі бок патрабуе выдаць затрыманых расіян за нібыта ўдзел у канфлікце ў Данбасе.

2
Тэги:
Сяргей Чарэчань, Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020