Дзесяты выпуск новага сезону міжнароднага конкурсу "Ты супер!" на НТБ

25
(абноўлена 11:06 15.04.2018)
Новы сезон папулярнага праекта ў самым разгары: юныя таленты спаборнічаюць у чвэрцьфінале конкурсу. Глядзіце на Sputnik чарговы выпуск яркага музычнага шоу.

"Ты супер!" — сумесны праект тэлеканала НТБ і Міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik. У ім удзельнічаюць дзеці з 13 краін: яны прыехалі ў Маскву з розных куткоў Расіі, краін СНД і Балтыі.

Крэслы журы занялі такія вядомыя прафесіяналы, як кампазітар Ігар Круты, поп-выканаўца Сяргей Лазараў, папулярная спявачка Юліяна Караулава, а таксама кампазітар і прадзюсар Віктар Дробыш.

У міжнародным конкурсе прымаюць удзел дзве прадстаўніцы Беларусі: 10-гадовая Сняжана Гардзеенка з Гомельскай вобласці і 16-гадовая Вера Ярошык з Брэсцкай.

Sputnik жадае суайчынніцам поспехаў і заклікае падтрымаць беларускіх удзельніц другога сезону вакальнага шоу "Ты супер!". Зрабіць гэта проста — дастаткова прагаласаваць за Веру Ярошык і Сняжану Гардзеенка на сайце НТБ, націснуўшы "палец уверх".

Падтрымаць нашых суайчынніц прыязджалі вядомыя артысты Руслан Аляхно і Алена Верабей.

У мінулую суботу Вера Ярошык выйшла на сцэну ў чвэрцьфінале конкурсу і дзякуючы паспяховаму выступу змагла прайсці ў паўфінал. Сваімі адчуваннямі пасля выступу яна падзялілася з Ганнай Нядзелька.

Акрамя таго, за час удзелу ў конкурсе Вера Ярошык паспела адзначыць сваё 16-годдзе. Арганізатары праекту падрыхтавалі ёй у падарунак модную фотасесію.

Глядзіце дзесяты выпуск новага сезона міжнароднага вакальнага конкурсу "Ты супер!" на Sputnik Беларусь.

25
Тэги:
конкурс песні, Міжнародны дзіцячы вакальны конкурс "Ты супер!", Вера Ярошык, Расія
По теме
Конкурс НТБ и Sputnik "Ты супер!"
Каментары