(0:59 / 8.17Mb / просмотров видео: 5387)

Пяцівежавы "молат Сталіна" аднавілі ўральскія ўмельцы

29
(абноўлена 22:22 24.04.2018)
Рэстаўратары з Верхняй Пышмы аднавілі ўнікальны пяцівежавы цяжкі танк Т-35. Глядзіце на відэа, як шматтонная машына выехала з рэстаўрацыйнага цэха.

Танк, які ў свой час быў самым магутным у Чырвонай арміі, абсталяваны пяццю вежамі, узбраенне — тры гарматы і шэсць кулямётаў. У баявой машыне пастаянна знаходзіўся экіпаж з 9-10 чалавек.

Т-35 у свой час празвалі "сухапутным браняносцам" з-за яго вялізных памераў. 500-моцны дызель мог разганяць 40-тонны танк усяго да 10 кіламетраў у гадзіну. Яшчэ адна народная назва — "парадны мамант Сталіна".

Было ўсяго пабудавана каля 60 такіх танкаў, частка з іх удзельнічала ў савецка-фінскай вайне, Т-35 таксама абаранялі Маскву падчас Вялікай Айчыннай.

Гэта другі з існуючых асобнікаў Т-35, ён будзе выстаўляцца ў музеі ваеннай тэхнікі ў Верхняй Пышме. Першы знаходзіцца ў музеі ў падмаскоўнай Кубінцы.

29
Тэги:
танк, рэстаўрацыя, Т-35, Расія

Відэа