(1:00 / 7.71Mb / просмотров видео: 4609)

Відэафакт: еўра-арабская жаночая экспедыцыя скарыла Паўночны полюс

11
(абноўлена 08:54 26.04.2018)
Далікатныя жанчыны з розных краін свету ўпершыню ў гісторыі сабраліся разам, каб здзейсніць суровы паход да паўночнай кропкі планеты. Глядзіце кадры з экспедыцыі.

Групу з 11 лыжніц узначаліла дасведчаная брытанская падарожніца Фелісіці Эстан. У экспедыцыі ўдзельнічалі жанчыны з 10 краін, не толькі еўрапейскіх, але і Саудаўскай Аравіі, Кувейта, Катара і іншых арабскіх дзяржаў.

Большасць з удзельніц экспедыцыі ўпершыню прымалі ўдзел у падобным мерапрыемстве, многія толькі нядаўна сталі на лыжы.

Адважныя вандроўніцы пераадолелі 82 кіламетры па вечнай мерзлаце ва ўмовах завей і парывістага ветру. Ужо на зваротным шляху іх сустрэў верталёт і мужчыны з кветкамі.

11
Тэги:
экспедыцыя, Паўночны полюс
Каментары