(0:50 / 6.86Mb / просмотров видео: 7842)

Мінабароны Расіі паказала, што можа новая баявая машына "Тэрмінатар"

16
(абноўлена 10:29 08.05.2018)
Баявая машына падтрымкі танкаў, якая атрымала назву "Тэрмінатар", праходзіць выпрабаванні на палігонах у Расіі. Глядзіце на відэа, якімі магчымасцямі валодае БМПТ.

На роліку, знятым Мінабароны, можна ўбачыць, як баявая машына з трохі футурыстычным выглядам пераадольвае перашкоды, у тым ліку і водныя, а таксама вядзе агонь па цэлях.

"Тэрмінатар" узброены двума спаранымі 30-міліметровыми аўтаматычнымі гарматамі, а таксама двума гранатамётамі, чатырма ПТУР-амі "Атака" і 7,62-міліметровым кулямётам.

Расійская армія ўжо замовіла партыю такіх машын, і вытворца — Уралвагонзавод — абяцае выканаць кантракт на пачатку наступнага года.

БМПТ разам з іншымі навінкамі расійскіх збройнікаў упершыню прыме ўдзел у Парадзе Перамогі, які пройдзе 9 мая на Чырвонай плошчы ў Маскве.

16
Тэги:
Ваенная тэхніка, Міністэрства абароны РФ, Расія
Каментары