Выстава карцін Скрыпнічэнкі пад адкрытым небам адкрылася ў цэнтры Мінска

29
(абноўлена 09:18 18.05.2018)
Убачыць творы беларускага Сальвадора Далі змогуць не толькі мінчане - экспазіцыя пабывае ў Віцебску.

Пагрузіцца ў атмасферу сюррэалістычнага мастацтва гэтым летам мінчанам і гасцям сталіцы прапануюць арганізатары праекта "Мастак і горад".

Галерэя пад адкрытым небам будзе працаваць на працягу пяці месяцаў, а пасля гэтага адправіцца ў Віцебск.

Мастак Георгій Скрыпнічэнка стаяў ля вытокаў беларускага сюррэалізму. У сваіх працах ён выкарыстоўваў вопыт вялікіх папярэднікаў, але наўмысна адмовіўся ад залішняй эпатажнасці. Мастак ніколі не тлумачыў сэнс сваіх карцін і падкрэсліваў важнасць таго, каб палотны заставаліся для гледачоў фантастычнымі рэбусамі.

Рэпрадукцыі карцін Скрыпнічэнкі на выставе традыцыйна суправаджаюцца біяграфіяй і тэкставым апісаннем на трох мовах — беларускай, рускай і англійскай.

Праект праводзіцца ў сталіцы ўжо сёмы год запар. Да гэтага яго "ўдзельнікамі" былі Казімір Малевіч, Марк Шагал, Валянцін Губарэў і многія знакамітыя прадстаўнікі беларускага мастацтва.

Глядзіце на відэа Sputnik, як на плошчы Якуба Коласа ў Мінску прайшла цырымонія адкрыцця выставы карцін беларускага Сальвадора Далі.

29
Тэги:
выстава, "Мастак і горад" (праект), Георгій Скрыпнічэнка, Мінск, Беларусь
Каментары