Відэа

Падыме кароў ці не: велізарны смерч у Лоеўскім раёне трапіў на відэа

Падпісацца
Жыхары Лоеўскага раёна змаглі зняць на відэа смерч, які паўстаў у полі. Глядзіце кадры рэдкай для Беларусі прыроднай з'явы.

Смерч быў зафіксаваны на відэа ўдзень 24 мая. Раней сіноптыкі абвясцілі ў рэспубліцы аранжавы ўзровень небяспекі з-за неспрыяльных умоў надвор'я.

"Цяпер паглядзім, кароў калгасных падыме ці не", — пракаментавала тое, што адбываецца, адна з відавочцаў.

Паводле інфармацыі спецыялістаў, на відэа знялі немезацыклонны смерч, які ўзнікае пад кучава-дажджавымі аблокамі на мяжы ўзыходзячых і сыходзячых патокаў.

Стужка навiн
0