Як Sputnik сустракаў фіналістку "Ты супер!" Веру Ярошык

34
(абноўлена 14:31 31.05.2018)
Сёння раніцай Вера прыехала з Масквы і перш чым адправіцца ў родны Дзівін, зазірнула ў рэдакцыю Sputnik. Глядзіце на відэа, як сустракалі юную артыстку ў Мінску.

Сёння выхаванка дзіцячага дома і фіналістка праекта "Ты супер!" Вера Ярошык вярнулася ў Беларусь. На праекце дзяўчына заняла другое месца, але, нягледзячы на ​​поспех у Маскве, запэўнівае, што "падчапіць" зорную хваробу не баіцца, хоць адна з прыхільніц творчасці Веры ўжо стварыла тэматычную групу "УКантакце". Там пакуль няшмат чалавек, але для самой Веры такая вядомасць нязвыклая.

Яна застаецца шаснаццацігадовай школьніцай, якая перажывае з-за вучобы, пра якую даводзілася часам забываць на праекце, і больш за ўсё на конкурсе цэніць сустрэчы з новымі сябрамі.

У прэс-цэнтры Sputnik яна распавядала, з кім паспела пасябраваць у Маскве, і пра тое, якія кампазіцыі ёй хочацца спяваць са сцэны. Вера слухае песні Селены Гомез, а сама хацела б выканаць што-небудзь з рэпертуару Арыяны Грандэ. Але перш, чым думаць пра гастролі, Вера хоча сустрэцца з роднымі.

Пасля фіналу многія павіншавалі Веру, а сама яна патэлефанавала бабулі. Цяпер яна больш за ўсё хоча ўбачыць яе, маму і брата. Як сустракалі Веру ў Мінску, глядзіце на відэа Sputnik.

34
Тэги:
музыка, Міжнародны дзіцячы вакальны конкурс "Ты супер!", Вера Ярошык, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Конкурс НТБ и Sputnik "Ты супер!" (42)
По теме
Голас звініць! Беларуская школьніца ўразіла ўсіх у фінале "Ты супер!"
Sputnik уручыў дзецям з "Ты супер!" памятныя прызы
Беларуска Вера Ярошык заняла другое месца ў праекце "Ты супер!"
Каментары