Аграрыі ўсіх краін, яднайцеся: што паказалі на выставе "Белагра"

16
(абноўлена 17:58 06.06.2018)
У гэтым годзе ў выставе прынялі ўдзел не толькі беларускія кампаніі, але і госці з 29 краінаў свету. Глядзіце на відэа, як праходзіць аграрнае мерапрыемства.

Выстава "Белагра" адкрылася пад Мінскам. Выведзеныя ў Беларусі норкі, мясцовая клубніцы, уся разнастайнасць спецыялізаванай тэхнікі — можна было ўбачыць сельскую гаспадарку Беларусі, не выязджаючы далёка за межы МКАД.

Пакуль эксперты разглядалі стэнды і планавалі магчымыя кантракты, дзеці маглі пакатацца на кані або осліку, паспрабаваць юшку або прадэгуставаць казінае малако і натуральныя сокі.

Асабліва шмат увагі прыцягнуў робат-"трансформер" ад МТЗ, якога назвалі так, як і знакаміты трактар. З робатам можна было сфатаграфавацца або зрабіць сэлфі побач, прымерыўшы на сябе вобраз легендарнага механічнага монстра.

Адкрываючы выставу, віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы пажадаў удзельнікам паспяховых кантрактаў.

16
Тэги:
выстава, "Белагра 2018", Мінск, Беларусь
Каментары