Знайсці 10 адрозненняў: параўнайце гучанне скрыпкі Гварнеры і звычайнай

22
(абноўлена 16:42 07.06.2018)
Вось ужо восем гадоў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі захоўваецца адзіная ў краіне скрыпка Андрэа Гварнеры.

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі прадэманстравала Sputnik скрыпку Андрэа Гварнеры 1673 года. Інструмент вялікага майстра быў набыты ў гандлёвым доме Вялікабрытаніі восем гадоў таму.

Музыкі, якім давялося граць на скрыпцы, адзначаюць: у яе зусім іншае гучанне, паўтарыць якое не можа ні адзін іншы інструмент.

"У такія моманты, калі табе ўдаецца пайграць на такім інструменце, ты адчуваеш лёгкую дрыготку ўнутры, таму што гэта вялікі інструмент вялікага майстра", — адзначыла студэнтка магістратуры акадэміі музыкі Паліна Чарнеўская.

Прапануем вам праверыць, ці так гэта. Глядзіце на відэа Sputnik ігру на звычайным інструменце і скрыпцы з вялікім імем.

22
Тэги:
скрыпка, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, Андрэа Гварнеры, Мінск, Беларусь
Каментары