Кранальная гісторыя сяброўства салдата і рысі. Відэа

15
(абноўлена 09:03 08.06.2018)
Відэа з гісторыяй дружбы паміж вайскоўцам і небяспечным драпежнікам паглядзелі амаль 100 тысяч чалавек. Глядзіце кранальны ролік на Sputnik.

Многія думаюць, што ад драпежнікаў трэба трымацца далей: ніхто не ведае, як яны сябе могуць павесці і чаго ад іх чакаць. Вядома, такія "праблемы з рэпутацыяй" бываюць і ў рысі — драпежная кошка можа прычыніць шмат нязручнасцяў ці нават сур'ёзна пакалечыць.

Аднак, як і заўсёды, усё можа змяніцца ад чалавечнасці і сяброўскага стаўлення. Так, радавы брыгады спецназа в/ч 3214 Аляксей Ліплянін перад сыходам на службу нават не ведаў, што неўзабаве пасябруе з сапраўднай рыссю. Усё, што для гэтага трэба — увага і клопат.

Як толькі ў частцы з'явілася рысь, Аляксей сам падахвоціўся клапаціцца пра яе. Распавядае, што праводзіў з ёй амаль 24 гадзіны ў суткі, карміў яе, гуляў і спаў разам. Сёння кошка ўжо зусім дарослая, яе клічуць Фенікс, і дружба паміж чалавекам і драпежнікам працягваецца.

Кранальную гісторыю дружбы з драпежнікам засняла і здымачная група Sputnik. Як казаў сам Ліплянін, нават калі ён з Феніксам пасля звальнення ніколі не сустрэнецца, у яго жыцці гэтая падзея пакіне вельмі глыбокі адбітак.

15
Тэги:
рысь, Беларусь
По теме
Відэафакт: рысі крычаць адна на другую чалавечымі галасамі
Максім Мацвееў паказаў, як крычыць рысь
Каментары