Балетнае лета ў Вялікім: гледачам прадставілі пастаноўку "Орр і Ора"

11
(абноўлена 21:08 13.06.2018)
Гісторыю птушынай вернасці, заснаваную на рэальных падзеях, у чарговы раз паказалі на беларускай сцэне. Глядзіце на відэа Sputnik, як гледачы сустрэлі любімы балет.

Балет Міхаіла Крылова "Орр і Ора" — прэм'ера мінулага тэатральнага сезона, але цікавасць да гісторыі па-ранейшаму не згасае. Пастаноўка па творы Вячаслава Заранкова "Людзі і арлы" распавядае аб рэальнай гісторыі птушынай вернасці: арлам даводзіцца прайсці шмат выпрабаванняў на шляху да свайго шчасця.

"Гэты балет паказвае людзям, што трэба быць дабрэйшымі і берагчы тое, што побач. У нас у апошні час на палітычным узроўні адбываецца шмат працэсаў, якія заклікаюць да раз'яднання, да ўзаемных абвінавачванняў. Зямны шарык вельмі далікатны, і кожны чалавек мае права на каханне і на шчасце", — падкрэсліў кіраўнік праекта "Ствараючы свет" Вячаслаў Заранкоў.

"Орр і Ора" — адна з пастановак, якую ў гэтым годзе ўбачылі госці грандыёзнага танцавальнага марафону "Балетнае лета ў Вялікім". Ён стартаваў у беларускай сталіцы 6 чэрвеня знакамітым балетам "Пятрушка" ў пастаноўцы народнага артыста Расіі Андрыса Ліепы.

Завершыцца харэаграфічны non-stop сёння гала-канцэртам. Перад гледачамі выступяць зоркі сусветнага балета з класічнымі і сучаснымі нумарамі.

11
Тэги:
спектакль, Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
По теме
Шмат кахання і музыкі: топ-5 тэатральных прэм'ер чэрвеня
Быццам касмічны карабель: гледачам паказалі закуліссе Вялікага тэатра
Каментары