Футбол у Sputnik Fan Zone: як мінчане заўзелі за Іспанію і Партугалію

8
(абноўлена 12:33 16.06.2018)
У пятніцу аматары футбола ў Sputnik Fan Zone ў бровары "Сябры" сталі сведкамі напружанай бітвы іспанцаў і партугальцаў. Як гэта было, глядзіце на відэа.

Нягледзячы на дрэннае надвор'е, прыхільнікі футбола сабраліся паглядзець матч паміж Іспаніяй і Партугаліяй у вулічнай Sputnik Fan Zone ў бровары "Сябры".

Вечар быў арганізаваны ў іспанскім стылі. Перад спартыўным мерапрыемствам дзве зграбныя дзяўчаты выканалі фламенка з веерамі і хусткамі.

Паглядзець матч у Sputnik Fan Zone прыйшлі вядомы беларускі футбаліст Сяргей Бароўскі і старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзіслаў Шчэпаў.

Абодва балелі за зборную Іспаніі. Сяргей Бароўскі на матч нават апрануў футболку, у якой выступаў за СССР на Чэмпіянаце свету ў Іспаніі ў 1982 годзе.

Таксама падчас мерапрыемства на прамую сувязь з заўзятарамі на Fan Zone выйшаў калумністаў Sputnik Алег Дзмітрыеў, які знаходзіцца ў Екацярынбургу.

Як мінчане заўзелі за любімую футбольную каманду, глядзіце на відэа Sputnik.

8
Тэги:
футбол, Sputnik Беларусь, Мінск
По теме
Відэафакт: пачала працаваць футбольная Sputnik Fan Zone
Бразільянкі, падарункі і крычалкі: у Мінску адкрылася Sputnik Fan Zone
Sputnik Fan Zone: глядзім футбол разам з сябрамі
Каментары