Відэа

Відэафакт: апошнія кадры спадарожніка Rosetta перад сутыкненнем з каметай

Падпісацца
Еўрапейскае касмічнае агенцтва стварыла видэакампіляцыю апошніх здымкаў спадарожніка, зробленых у апошнія імгненні перад сутыкненнем. Глядзіце ўражлівыя кадры на Sputnik.

Еўрапейскі зонд Rosetta быў накіраваны даследаваць камету Чурумава-Герасіменка яшчэ ў 2004 годзе. Даляцеў да касмічнага аб'екта спецыяльны спадарожнік за дзесяць гадоў, пасля чаго два гады зблізку вывучаў камету.

Пазней Еўрапейскае касмічнае агенцтва вырашыла саштурхнуць зонд з каметай — гэта адбылося ў канцы верасня 2016 года. У рамках кантраляванай жорсткай пасадкі на хуткасці ў тры кіламетры ў гадзіну Rosetta працягвала здымаць камету і адпраўляць здымкі на Зямлю.

З атрыманых фатаграфій, апошніх перад сутыкненнем спадарожніка, ЕКА зрабіла видэакампіляцыю. Кадры каметы на блізкай адлегласці глядзіце на Sputnik.

Стужка навiн
0