Генеральная рэпетыцыя парада да Дня Незалежнасці прайшла ў Мінску

13
(абноўлена 09:28 29.06.2018)
Другая генеральная рэпетыцыя парада да Дня Незалежнасці прайшла напярэдадні ў Мінску. Як гэта было, глядзіце на відэа Sputnik.

Задзейнічаныя ў парадзе людзі і ваенная тэхніка цалкам прадэманстравалі тое, што ўбачаць гледачы 3 ліпеня. У гэтым годзе ў парадзе прымуць удзел каля 3,2 тысячы вайскоўцаў і каля 260 адзінак тэхнікі.

У 19:00 ваенная тэхніка і транспарт з вайскоўцамі адправіліся праз горад да стэлы "Мінск — горад-герой". Яны рухаліся па вуліцы Заснавальнікаў, Старынаўскай, праспекце Незалежнасці і Машэрава, вуліцы Ціміразева, Сапёраў, праспекце Пераможцаў, вуліцы Арлоўскай і Сурганава.

З-за рэпетыцыі парада вечарам у чацвер аўтобусы і тралейбусы, якія праходзяць па тых жа вуліцах, што і ваенная тэхніка, мянялі маршруты. Акрамя таго, перакрыццё вуліц традыцыйна выклікала праблемы з дарожным рухам: цэнтр сталіцы стаяў у корках, што выклікала незадаволенасць аўтамабілістаў.

Парад у гонар Дня Незалежнасці пройдзе ў Мінску 3 ліпеня каля стэлы "Мінск — Горад-герой". Традыцыйна ў святочным мерапрыемстве прыме ўдзел прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.

13
Тэги:
парад, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Дзень Незалежнасці - 2018: падрабязнасці аб галоўным свяце (25)
По теме
У Беларусь прыбылі кітайскія ваенныя для ўдзелу ў парадзе
Марш на абцасах: як рыхтуецца да параду адзіная жаночая калона
Дзень Незалежнасці - 2018: падрабязнасці аб галоўным свяце
Каментары