Як прайшоў парад у гонар Дня Незалежнасці ў Мінску

150
(абноўлена 15:29 03.07.2018)
У Дзень Незалежнасці па сталіцы традыцыйна праходзіць ваенны парад. Глядзіце, як выглядала шэсце вайскоўцаў і тэхнікі 3 ліпеня 2018 года, на відэа Sputnik.

Беларусь 3 ліпеня святкуе Дзень Незалежнасці — у гэты дзень у 1944 году ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў быў вызвалены Мінск. Традыцыйна ў свята па цэнтральных вуліцах горада праходзіць ваенны парад.

Удзел у ваенным парадзе ў Мінску ў аўторак прынялі тысячы вайскоўцаў — не толькі беларускіх, але і расійскіх, а таксама кітайскіх. Прайшла каля стэлы Мінск — горад-герой і калона баявой тэхнікі, а ў неба падняліся самалёты і верталёты.

Паказалі ў рамках параду 3 ліпеня і тэатралізаванае шэсце, прысвечанае Дню Незалежнасці. Глядзіце відэа параду ў гонар свята на Sputnik.

150
Тэги:
парад, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь
Тэмы:
Дзень Незалежнасці - 2018: падрабязнасці аб галоўным свяце (25)
Каментары