Відэа

Як паміраюць беларускія вёскі і што ад іх застаецца (відэа)

Падпісацца
У гэтым годзе толькі ў адным раёне былі скасаваныя тры вёскі - там проста няма каму жыць. Што засталося ад адной з іх, глядзіце на Sputnik.

Вёскі паміраюць — колькасць сельскіх жыхароў па-ранейшаму імкліва скарачаецца і старэе. Маладыя едуць за працай і камфортам. Маленькія вёсачкі пусцеюць. Мясцовыя ўлады вымушаны спачатку адзін за адным зносіць "безгаспадарныя" дамы, а затым, калі ў вёсцы не застаецца ніводнага будынка — ні дома, ні лазні — яе ліквідуюць.

У Пастаўскім раёне ў гэтым годзе мясцовы савет раённых дэпутатаў скасаваў тры вёскі — дзве на тэрыторыі Камайская сельсавета, яшчэ адну — на тэрыторыі Навасёлкаўскага. Пра тое, што калісьці тут была вёска, нагадваюць толькі вясковыя могілкі. Калі знясуць апошні хлеў у вёсцы Ярынава, яе таксама можна будзе ліквідаваць.

Як зносяць беларускія вёскі і што ад іх потым застаецца — глядзіце на відэа Sputnik.

Стужка навiн
0