Як прайшлі праслухоўванні на дзіцячае "Еўрабачанне 2018"

18
(абноўлена 10:02 07.07.2018)
Заяўкі на ўдзел у нацыянальным адборы на дзіцячае "Еўрабачанне" падалі больш за 60 хлопчыкаў і дзяўчынак. Як прайшлі праслухоўванні прэтэндэнтаў, глядзіце на відэа Sputnik.

Нацыянальны адбор прадстаўніка на дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне 2018" працягваецца ў Беларусі. У пятніцу ў сценах Белтэлерадыёкампаніі адбыліся праслухоўванні тых, хто даслалі заяўкі на ўдзел у адборы — рабят было больш за 60.

Свае кампазіцыі юныя артысты выконвалі перад членамі прафесійнага журы. З шасці дзясяткаў заявак экспертам трэба было выбраць да дзесяці фіналістаў, якія і будуць змагацца за пуцёўку на папулярны песенны конкурс.

Дзіцячае "Еўрабачанне 2018" пройдзе ў Мінску 25 лістапада. Галоўнай пляцоўкай конкурсу абраная "Мінск-Арэна", цырымонія адкрыцця адбудзецца ў НВЦ "БелЭкспа" на праспекце Пераможцаў. Пра жаданне ўдзельнічаць у шоу ўжо заявілі прадстаўнікі 15 краін, аднак у Белтэлерадыёкампаніі не выключаюць, што краін-удзельніц можа быць яшчэ больш.

18
Тэги:
музыка, Дзіцячае Еўрабачанне, Мінск, Беларусь
Каментары