Мікалай Лукашэнка сыграў у Александрыі на фартэпіяна

14
(абноўлена 17:51 09.07.2018)
Першае публічнае выступленне Мікалая Лукашэнкі ў ролі музыканта адбылося на фестывалі "Александрыя збірае сяброў". Глядзіце на відэа фартэпіянную ігру ў выкананні сына прэзідэнта.

Фестываль "Александрыя збірае сяброў" сабраў у мінулыя выхадныя ў аднайменным аграгарадку Шклоўскага раёна тысячы гасцей з усёй рэспублікі і з-за мяжы. У нядзелю ў рамках фестывалю адбылося музычна-тэатралізаванае шоу "Малая радзіма", якое паказалі ў эфіры беларускіх тэлеканалаў.

У паказе прыняў удзел і малодшы сын прэзідэнта Беларусі Мікалай Лукашэнкі — ён упершыню сыграў на фартэпіяна перад такой вялікай аўдыторыяй. Выконваў сын кіраўніка дзяржавы "Вяртанне да спадчыны" кампазітара Валерыя Іванова.

Разам з Лукашэнкам-малодшым выконвалі кампазіцыю выкладчык Алена Асташкіна-Мысліўчык, цымбалістка Вера Шацько і баяніст Аляксандр Шувалаў.

Сам прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўважліва сачыў за ходам тэатралізаванага прадстаўлення, як і за выступам свайго сына. Аб захапленні хлопчыка музыкай усе ведаюць даўно: так, ён выконваў на раялі кампазіцыю ў гонар кітайскага Новага года. Рэгулярна сын беларускага лідэра выступае і на школьных мерапрыемствах, а таксама ў доме састарэлых.

14
Тэги:
музыка, Мікалай Лукашэнка, Александрыя, Беларусь
По теме
Купалле ў Александрыі: карова з шарыкаў і машына размініравання
Каментары