Прыкаваны да інваліднай каляскі беларус здзейсніў скачок з парашутам

14
(абноўлена 17:13 10.07.2018)
Прыкаваны да інваліднай каляскі беларус Аляксандр Аўдзевіч здзейсніў скачок з парашутам. Глядзіце кадры, знятыя падчас скачка.

Вядомы беларускі калясачнік Аўдзевіч скокнуў з парашутам з трохкіламетровай вышыні. Скачок ён прысвяціў сваёй каханай, якая жыве ў Германіі.

"Мой першы скачок. І тое, што я на калясцы — так нават, напэўна, і прышпільней. Тут галоўнае — не баяцца Google Maps", — пракаментаваў ён свой учынак.

31-гадовы мінчанін Аўдзевіч з'яўляецца адным з самых вядомых калясачнікаў Беларусі. Папулярнасць ён набыў дзякуючы актыўнай жыццёвай пазіцыі і падарожжу на хэндбайку па Еўропе, падчас якога ён праехаў чатыры тысячы кіламетраў.

14
Тэги:
парашут, Беларусь
Каментары