"Каралева Вясна": самую прыгожую студэнтку выбралі ў Мінску

10
(абноўлена 13:13 11.07.2018)
За званне "Каралевы Вясны" змагаліся прадстаўніцы чатырох краін. Глядзіце на відэа Sputnik, як прайшоў конкурс прыгажосці.

Фінал XXVII Міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна 2018" адбыўся напярэдадні ў Мінску. За званне самай прыгожай студэнткі змагаліся восем дзяўчат з Беларусі, Расіі, Арменіі і Латвіі.

Змагаліся прыгажуні не толькі ў прыгажосці, але і таленце, інтэлекце і артыстызме. Кожная дзяўчына паказала сябе з лепшага боку, аднак у конкурсах прыгажосці заўсёды ёсць адна пераможца — у 2018-м ёю стала студэнтка Паўночна-Каўказскага федэральнага ўніверсітэта Расіі Анастасія Кобцава.

Другое месца заняла беларуска Марыя Салаўёва з Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, трэцяе месца — Валерыя Кетава з Паўночнага (Арктычнага) федэральнага інстытута РФ.

Як прайшоў конкурс "Каралева Вясна 2018" у Мінску, глядзіце на відэа Sputnik.

10
Тэги:
студэнты, Конкурс прыгажосці, "Каралева Вясна", Мінск, Беларусь
Каментары