Відэа

Захапляючая прыгажосць! Велізарны айсберг адкалоўся ад Грэнландыі (відэа)

Падпісацца
Момант снялі на відэа даследчыкі з Нью-Йоркскага ўніверсітэта (ЗША). За пару дзён ролік паглядзеў амаль мільён чалавек.

Айсберг адкалоўся ад берагоў Грэнландыі — самага вялікага вострава ў свеце — яшчэ ў чэрвені. Адбылося ўсё літаральна за паўгадзіны — лічаныя хвіліны, і шэсць кіламетраў лёду сыходзяць у акіян.

За момантам змаглі сачыць амерыканскія навукоўцы — пры дапамозе станцый. Айсберг быў часткай буйнога ледніка Хельхейма, таму там і апынуліся камеры: яны фіксуюць ўсе змены. У цэлым жа Хельхейм лічыцца самым хутка знікаючым ледніком у свеце.

Захапляючы момант "адрыву" айсберга ад ледніка паглядзеў ужо амаль мільён чалавек, што не дзіўна: гэта адначасова і прыгожа, і крыху страшна. Глядзіце відэа гэтай з'явы на Sputnik.

Стужка навiн
0