Відэафакт: пад Мінскам адкрылі кукурузны лабірынт

20
(абноўлена 18:03 21.07.2018)
Другі сезон, разлічваюць аўтары праекта, стане больш паспяховым: гасцей чакае новы малюнак лабірынта і розныя ўзроўні складанасці. Глядзіце на відэа, як адкрывалі кукурузны лабірынт ў Дзяржынскім раёне.

Кукуруза нарэшце падрасла і дазволіла адкрыць другі сезон у парку забаў "Кукуполіс". Галоўным аб'ектам, як і ў мінулым годзе, стала кукурузнае поле з прарэзанымі дарожкамі.

Кукурузны лабірынт ў гэтым годзе атрымаўся больш складаным і насычаным вялікай колькасцю актыўнасцяў. Да чатырох гектараў павялічылася плошча лабірынта. Агульная даўжыня дарожак у гэтым годзе вырасла да 3,5 кіламетраў.

Каб гасцям, якія блукалі ў кукурузным лабірынце мінулым летам, не было сумна ў гэтым сезоне, аўтары праекта змянілі яго малюнак і падзялілі на два ўзроўні складанасці.

Па словах аўтараў праекта, у мінулым годзе гасцямі "Кукаполіса" сталі да 10 тысяч чалавек. Як прайшло адкрыццё другога сезона кукурузнага лабірынта каля хутара Лізавецін ў Дзяржынскім раёне, глядзіце на відэа Sputnik.

20
Тэги:
кукуруза, Дзяржынск
Каментары