Чым натхняюцца аўтары адзення, створанага з удзелам людзей з інваліднасцю

23
(абноўлена 18:01 26.07.2018)
Тры дызайнеры прадставяць восенню на "Беларускім тыдні моды" калекцыю, над якой працуюць разам з людзьмі з інваліднасцю.

Вышыўка на тэму занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі раслін і насякомых з'явіцца на вопратцы новай калекцыі, якую дызайнеры створаць у рамках праекта "Новыя магчымасці".

Саму вышыўку і астатні дэкор будуць рабіць людзі з інваліднасцю. Такім чынам яны паспрабуюць даказаць грамадству, што могуць быць працаўладкаванымі на прыкладзе сферы моды. Аўтары праекту адзначаюць, што ў Беларусі да гэтага часу ёсць стэрэатыпы ў адносінах да людзей з інваліднасцю. Многія не вераць у тое, што яны здольныя самастойна сябе забяспечваць, але гэты стэрэатып плануюць зламаць дзякуючы праекту. Самі дызайнеры адзначылі, што былі ўражаныя ўзроўнем работ калегаў.

Адзенне будзе выканана з тканіны Аршанскага льнокамбіната. А стылістычна вобразы будуць адсылаць да моды 30-х гадоў. Калекцыя будзе прадстаўлена ў рамках Тыдня моды 14 кастрычніка.

Глядзіце на відэа Sputnik, якія эскізы падрыхтавалі для стварэння гэтай калекцыі.

23
Тэги:
дызайн адзення, Мультымедыйны прэс-цэнтр Sputnik Беларусь, Мінск