(2:20 / 18.70Mb / просмотров видео: 6024)

Сюжэт для кіно: гісторыя гібелі і выратавання падчас заваявання сямітысячніка

16
(абноўлена 11:28 07.08.2018)
Расійскі альпініст Аляксандр Гукаў цудам выратаваўся падчас пад'ёму на гару Латок-1 у Пакістане. Глядзіце на відэа, як эвакуіравалі расійскага альпініста.

Напачатку ліпеня Гукаў і яшчэ адзін заваёўнік гор, Сяргей Глазуноў, адправіліся на Латок-1. Напрыканцы месяца яны ўжо знаходзіліся на адзнацы ў 6,5 кіламетраў, калі сарваўся і загінуў Глазуноў, прычым у яго была амаль уся амуніцыя і запас прадуктаў для экспедыцыі. У Гукава атрымалася па спадарожнікавай сувязі папрасіць аб дапамозе.

Альпініст чакаў, пакуль яго выратуюць, тыдзень. Увесь гэты час ён знаходзіўся ў палатцы на "паліцы" — так называюць уступ стромай скалы. Сітуацыю ўскладняла дрэннае надвор'е, аднак у пакістанскіх пілотаў атрымалася адзін раз скінуць Гукаву невялікі пакет з ежай, які хутка апусцеў. Да таго ж расіянін замёрз за ўвесь гэты час.

Хто як мінімум глядзеў фільм "Эверэст", той ведае, наколькі цяжка верталёту падняцца на вышыню, дзе лопасцям проста немагчыма "зачапіцца" за разраджанае паветра. Пілоты спусцілі Гукаву трос, ён прычапіўся да яго і ляцеў у падвешаным стане ў лагер.

Пакуль альпініст не можа рухацца самастойна, ім займаюцца медыкі. Калегі альпініста называюць цудам тое, што яму ўдалося выжыць.

16
Тэги:
Альпіністы, Пакістан