Відэа

Дзень культуры Украіны прайшоў у цэнтры Мінска

Падпісацца
На свяце каля сталічнай ратушы выступілі беларускія і ўкраінскія артысты, кожны жадаючы мог пакаштаваць стравы нацыянальнай украінскай кухні. Як прайшоў дзень украінскай культуры ў Мінску, глядзіце на відэа Sputnik.

У суботу, 18 жніўня, у Верхнім горадзе каля ратушы прайшоў дзень украінскай культуры. На свяце маглі папрысутнічаць усе жадаючыя. Для наведвальнікаў была арганізавана выстава народнай творчасці і шырокая культурная праграма.

На свяце выступілі артысты з Беларусі і Украіны. Са сцэны гучала ўкраінская мова ў суправаджэнні народных танцаў. Дажджлівае надвор'е не перашкаджала выступоўцам.

Акрамя таго, усе жадаючыя маглі пакаштаваць стравы ўкраінскай нацыянальнай кухні. Наведвальнікі свята дэгуставалі сапраўдны боршч, варэнікі і традыцыйныя галушкі.

У арганізацыі свята прыняў удзел Мінгарвыканкам, Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур, Беларускае грамадскае аб'яднанне ўкраінцаў "Ватра", Мінскае грамадскае аб'яднанне ўкраінцаў "Заповіт" і пасольства Украіны ў Беларусі.

Стужка навiн
0