(28:19 / 207.74Mb / просмотров видео: 2056)

Моніч і Лытко: у "Вераснёвую ноч" у музеі можна асвоіць "Урокі авангарду"

21
(абноўлена 18:28 04.09.2018)
Супрацоўнікі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Мікіта Моніч і Юры Лытко распавялі радыё Sputnik Беларусь пра тое, што чакае гасцей музея падчас традыцыйнай акцыі "Вераснёвая ноч" у гэтыя выхадныя 8 і 9 верасня.

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў суботу і нядзелю 8 і 9 верасня ў рамках святкавання Дня Мінска пройдзе ўжо традыцыйная акцыя "Вераснёвая ноч". У гэтым годзе яна атрымала другую назву "Урокі авангарду" і будзе цалкам прысвечана вытокам і развіццю гэтага жанру мастацтва.

Некаторымі падрабязнасцямі цяперашняй акцыі ў студыі радыё Sputnik Беларусь падзяліліся навуковы супрацоўнік аддзела рускага і замежнага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Мікіта Моніч і культарганізатар аддзела навукова-асветніцкай работы музея Юрый Лытко.

"Акцыя "Вераснёвая ноч" дае ў большай ступені, чым звыклая "Ноч музеяў", яна засяродзіцца на экспазіцыі. Калі мы кажам "авангард", то мы маем на ўвазе пачатак ХХ стагоддзя і трошачкі канец ХІХ. Мы не мяняем экспазіцыю цалкам, і авангард — гэта вельмі шырокае паняцце. Мы паспрабуем паднесці наведвальнікам нейкія пункты, звязаныя калі не з першай паловай ХХ стагоддзя, то з яго сярэдзінай", — кажа Лытко.

"Вераснёвая ноч" пройдзе на ўсёй тэрыторыі музея. Акрамя экспазіцыі жывапісу, наведвальнікаў чакаюць аўтарскія экскурсіі, музычныя перформансы, лекцыі, прэм'еры арт-праектаў. Адной з цэнтральных падзей акцыі стане выстава Ізраіля Басава, якая праходзіць у музеі і прымеркаваная да яго стогадовага юбілею.

"З пункту гледжання тактыкі вядзення вайны, авангард — гэта невялікая група, якой можна ахвяраваць. Калі мы кажам пра "Урокі авангарду", мы маем на ўвазе элемент уцягнення: ідзі да нас, у нас ёсць пячэнькі. Прычым не проста пячэнькі, у нас ёсць вельмі шмат з таго, што недаступна абсалютнай большасці беларускага грамадства сёння. Не таму, што яно не можа прыйсці — няма матывацыі. Мы ж даём матывацыю: прыходзьце, улейцеся ў шэрагі, будзьце з тымі, хто на крок наперадзе", — лічыць Моніч.

Акцыя "Вераснёвая ноч" пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі ў суботу 8 і ў нядзелю 9 верасня. Калі ў суботу будзе насычаная перфомансамі і акцыямі праграма, якая будзе доўжыцца з 13:00 да 22:00, то ў нядзелю асноўная ўвага будзе нададзена дзецям. У кошт нядзельнага білета нават будзе ўваходзіць порцыя гарачага шакаладу.

Гутарку з Мікітам Монічам і Юрыем Лытко ў студыі радыё Sputnik Беларусь глядзіце на відэа.

21
Тэги:
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мікіта Моніч, Мінск, Беларусь

Пастэрнак - Лівянт: наша апошняя петыцыя - жэст адчаю

10
(абноўлена 16:00 25.05.2020)
Сітуацыя з выпускнымі экзаменамі і ўступнай кампаніяй ва ўмовах эпідэміі каронавіруса падштурхнула Яўгена Лівянта і Яўгенію Пастэрнак адкрыта звярнуцца да СМІ і грамадскасці.

Эпідэмія каронавіруса ставіць перад грамадствам шмат сур'ёзных пытанняў, у тым ліку і ў сферы адукацыі: як бяспечна правесці выпускныя экзамены ў 9 і 11 класах, калі і як арганізаваць ўступную кампанію. Адносіны да таго розныя, бо неабходна ўзаемапрымальнае рашэнне: гаворка пра здароўе дзяцей і выкладчыкаў. Пасля шматлікіх зваротаў у органы ўлады розных узроўняў, незалежны педагог Яўген Лівянт і дзіцячая пісьменніца Яўгенія Пастэрнак вырашылі выступіць у СМІ і расказаць пра пэтыцыі, у якой яны заклікаюць грамадскасць падтрымаць ідэю адмяніць школьныя экзамены і перанесці ўступную кампанію на больш позні час.

"Нашы актыўныя публічныя дзеянні ацэньваю як жэст адчаю. Прынамсі, для таго, каб самім сабе пасля сказаць: мы спрабавалі рабіць усё, што маглі. Ужо больш за месяц мы з калегамі стукаліся ва ўсе інстанцыі, імкнучыся пазбягаць залішняй публічнасці і эмацыйнасці. Калі зразумелі, што не дастукаліся, вырашылі звярнуцца з петыцыяй, якую на дадзены момант падпісалі 7,6 тысячы чалавек", - сказаў Лівянт.

На думку Яўгеніі Пастэрнак, абапіраючыся на дадзеныя статыстыкі і ўлічваючы асаблівасці распаўсюджвання інфекцыі, прыйшоў час цвярозых рашэнняў, якія былі б максімальна адэкватныя бягучай сітуацыі "без ашуканства".

Праграму "Гарызонт падзей" з удзелам пісьменніцы Яўгеніі Пастэрнак і незалежнага педагога Яўгена Ливянта глядзіце на Sputnik Беларусь.

10
Тэги:
Беларусь, Адукацыя, школа

Першыя 50 амерыканскіх апаратаў ШВЛ дастаўлены ў Расію - відэа

12
(абноўлена 08:56 23.05.2020)
Самалёт амерыканскіх ВПС даставіў у сталіцу Расіі партыю з 50 апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх. Усяго ЗША бязвыплатна перададуць РФ 200 такіх прыбораў.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава паведаміла, што медабсталяванне будзе перададзена ў Нацыянальны медыка-хірургічны цэнтр імя Пірагова ў Маскве, а затым яго размяркуюць па медыцынскіх установах краіны ў залежнасці ад іх патрэбы.
Раней Расія ў рамках дапамогі ў барацьбе з COVID-19 накіравала ў ЗША самалёт з медабсталяваннем і сродкамі абароны.

12
Тэги:
гуманітарная дапамога, ЗША, Расія
Камар

Які сёння дзень: 26 мая 2020 года

0
(абноўлена 17:04 25.05.2020)
Гэты дзень з'яўляецца сто сорак шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 219 дзён.

Якія падзеі адбыліся 26 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 мая

  • У 1926 годзе пачало дзейнасць у БССР літаратурнага аб’яднання "Узвышша".
  • У 1926 годзе быў заснаваны Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры (БІГіК) у Вільні.
  • У 1976 годзе ў Мінску ўстаноўлены мемарыяльны знак у гонар Тараса Шаўчэнкі.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Ізраілем.

Хто нарадзіўся 26 мая

  • 1910 год: Эдзі Рознер, джазавы трубач, заслуджаны артыст Беларусі.
  • 1958 год: Аляксандр Кушнярэвіч, беларускі археолаг.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі акцёр Джон Уэйн і джазавы музыкант Майлс Дэйвіс.

26 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Глікерыі Іраклійскай, якую ў народзе празвалі Лукер'я камарніца, таму што ў гэты перыяд з'яўляюцца першыя камары.

Калі да 26 мая камары ўжо лятаюць, значыць, летам будзе шмат ягад. Таксама ў народзе верылі, што ўбачыць вялікага камара абяцае добры год. А калі камароў мала і яны маленькія – гэта дрэнна, бо будзе мала аўса і травы.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей