Вавілонскую вежу з карцін прадстаўляе ў Мінску мастак Альшэўскі

15
(абноўлена 12:00 07.09.2018)
Нацыянальны мастацкі музей запрашае на адкрыццё новай экспазіцыі "Кропка адліку". Глядзіце на відэа, як манціравалі выставу.

Выставу "Кропка адліку" прадстаўляе беларускі мастак Віктар Альшэўскі ў Нацыянальным мастацкім музеі ў суботу.

Тэмай экспазіцыі стаў час. Аўтар паспрабаваў аб'яднаць свет, сказаць сучасніку, як моцна мы звязаны з блізкім і далёкім.

Раскрытая тэма ў незвычайнай манеры. На палотнах з'яўляюцца старажытнагрэцкія статуі, апранутыя ў спадніцы і абцасы. У іх у руках смартфоны, а за плячыма — заплечнікі.

Цэнтральнай кропкай выставы стала Вавілонская вежа — велізарная канструкцыя вышынёй чатыры метры, якая цалкам складаецца з карцін.

15
Тэги:
выстава, жывапіс, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Віктар Альшэўскі, Мінск, Беларусь
Каментары