Франтавы альбом: Павел Дзеравянка распавёў пра лёс дзядоў на вайне

14
(абноўлена 11:56 08.09.2018)
Вайну прайшлі абодва дзеда расійскага акцёра, але ніводны з іх не любіў распавядаць франтавыя гісторыі.

Акцёр Павел Дзеравянка ахвотна прымае ўдзел у любым звязаным з ушанаваньнем памяці пра Вялікую Айчынную вайну праекце з павагі да памяці сваіх сваякоў.

"Адзін мой дзед быў афіцэрам, механікам, абслугоўваў самалёты, вайну скончыў у Варшаве. Іншы дзед быў марскім пяхотнікам. І абодва вельмі не любілі распавядаць пра вайну, практычна ніякіх гісторый не захавалася", — распавёў акцёр.

Ён прызнаўся, што ганарыцца імі абодвума, і калі з'яўляецца магчымасць паўдзельнічаць у звязаным з вайной праекце, з задавальненнем дае згоду. Дома захаваліся ўзнагароды абодвух сваякоў, якія ўдзельнічалі ў вайне.

Падзяліцца гісторыяй пра сваіх сваякоў, якія ўдзельнічалі ў вайне, можна будзе на стэндзе Sputnik у парку Перамогі 9 верасня.


14
Тэги:
Вялікая Айчынная вайна, Беларусь
По теме
Sputnik прапануе ў Дзень танкіста падзяліцца сямейнымі гісторыямі пра вайну
Каментары