Гучна і з размахам: як прайшоў фестываль Lidbeer 2018

26
(абноўлена 10:06 10.09.2018)
У гэтым годзе на фестывалі Lidbeer традыцыйна сабраліся дзесяткі тысяч беларусаў, каб павесяліцца і паслухаць знакамітых музыкаў: "Animal ДжаZ", "Воплі Відоплясова", і хэдлайнера фэсту - групоўку "Ленинград". Як гэта было, глядзіце на відэа Sputnik.

Чарговы фестываль Lidbeer прайшоў у суботу, 8 верасня, у Лідзе. На свята ў раённы цэнтр з'ехаліся дзясяткі тысяч беларусаў з усёй краіны і госці з бліжэйшага замежжа.

Арганізатары зрабілі ўсё, каб кожны госць змог павесяліцца і не застацца галодным: на фестывалі працавалі розныя забаўляльныя пляцоўкі і раскінуўся вялізны фуд-корт.

Галоўнай падзеяй фестывалю традыцыйна стаў вячэрні канцэрт. Для гасцей фестывалю выступалі гурты "ЧуVство полета", Nizkiz, "Animal ДжаZ". З захапленнем публіка сустрэла украінскі гурт "Воплі Відоплясова" на чале з Алегам Скрыпкам. Галоўнай падзеяй стаў выступ хэдлайнераў фестывалю — групоўкі Сяргея Шнурава "Ленинград".

Падчас выступу "Ленинграда" на музычным свяце па раскладзе адгрымеў салют. Пасля гэтага гурт сыграў яшчэ некалькі песень і развіталася з гасцямі і жыхарамі Ліды.

26
Тэги:
музыка, Фестываль, LIDBEER, Ліда, Беларусь

Што змянілася ў падаткаабкладанні фізічных асоб у 2021 годзе?

11
(абноўлена 13:00 15.01.2021)
У пятніцу, 15 студзеня, у 11:00 у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшла анлайн-прэс-канферэнцыя на тэму: "Змены ў падаткаабкладанні фізічных асоб у 2021 годзе".

1 студзеня 2021 года быў апублікаваны Закон Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. № 72-З "Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь", у якім змяшчаюцца важныя змены, якія тычацца ў тым ліку і падаткаў з фізічных асоб. Адным з новаўвядзенняў закона з'яўляецца ўвядзенне з 1 студзеня транспартнага падатку, які будуць абавязаны выплочваць уладальнікі аўтатранспартных сродкаў.

Як у новым годзе будзе збірацца транспартны падатак, хто з'яўляецца яго плацельшчыкам, якія змены ў падаходным падатку з фізічных асоб уступілі ў сілу - на гэтыя і іншыя пытанні адказаў:

  • начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Андрэй КАВАЛЕЎСКІ.

 

Адпраўце заяўку на p.antonov@sputniknews.com для падпіскі на e-mail рассылку анонсаў мультымедыйнага прэс-цэнтра Sputnik Беларусь.

11
Тэги:
Беларусь, Падаткі

Ала Беразоўская пра затрыманні журналістаў у Латвіі: сапраўдная траўля

14
(абноўлена 11:17 15.01.2021)
Журналістка Ала Беразоўская, якая пражывае ў Латвіі і супрацоўнічае з парталам Baltnews, распавяла аб вобыску, які прайшоў у яе. Падрабязнасці глядзіце на відэа.

Ала Беразоўская трапіла ў лік журналістаў, да якіх з вобыскам прыйшлі латвійскія праваахоўнікі - прычынай стала праца з расійскімі СМІ. Улады балтыйскай рэспублікі лічаць, што такое супрацоўніцтва - гэта парушэнне рэжыму санкцый Еўрасаюза.

"Мяне падазраюць у тым, што тут ёсць парушэнне санкцый, але я катэгарычна з гэтым не згодна. Ніхто не прызнаў гэтыя выданні злачыннымі. Мы жывем у свабоднай краіне, і мы маем права публікавацца там, дзе лічым патрэбным", - перакананая Ала Беразоўская.

Па словах журналісткі, у яе ў доме адбыўся вобыск, канфіскавана ўся кампьютэрная тэхніка, уключаючы планшэт унука.

Яна распавядае, што супраць журналістаў афіцыйных расійскіх СМІ ў Латвіі абвясцілі "сапраўднае цкаванне".

"Адбываецца свайго роду расчалавечванне, такім чынам хочуць сказаць свету, што тыя, хто супрацоўнічае і працуе ў афіцыйных расійскіх дзяржаўных СМІ, - гэта не журналісты, гэта прапагандысты, значыць на іх дэмакратыя, свабода слова, правы чалавека могуць не распаўсюджвацца", - тлумачыць яна.

Ціск на Sputnik і Baltnews

Sputnik раней паведаміў, што рускамоўным латвійскім журналістам,  у тым ліку якія супрацоўнічаюць з парталамі Baltnews і Sputnik Латвія, прад'яўлены абвінавачванні па артыкуле аб парушэнні рэжыму санкцый Еўрасаюза, у іх прайшлі вобыскі, узята падпіска аб нявыездзе. Па дадзеных агенцтва, абвінавачванні прад'яўленыя па артыкуле 84 крымінальнага закона Латвіі - парушэнне рэжыму санкцый Еўрасаюза, пакаранне - ад грашовага штрафу да турэмнага зняволення.

Sputnik Латвія і Baltnews звязаны з медыягрупай МІА "Россия сегодня". Пры гэтым латвійскія журналісты, якія пішуць для гэтых СМІ, не з'яўляюцца іх супрацоўнікамі, а выступаюць толькі як пазаштатныя аўтары.

МЗС РФ назваў дзеянні ўладаў Латвіі ў адносінах да рускамоўных журналістаў карнай акцыяй і абуральным прыкладам зневажання асноў дэмакратычнага грамадства - свабоды СМІ і выказвання меркаванняў. У дыпламатычным ведамстве РФ адзначылі, што санкцыі маюць персанальны характар, адносяцца асабіста да генеральнага дырэктара МІА "Россия сегодня" Дзмітрыя Кісялёва і не могуць распаўсюджвацца на ўсіх, хто супрацоўнічае з медыяхолдынгам. Галоўны рэдактар ​ МІА "Россия сегодня" і RT Маргарыта Сіманьян выказала надзею, што Расія адкажа на крымінальныя справы супраць рускамоўных журналістаў.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
СМІ, Латвія
Вакцынацыя ад COVID-19

Парагвай зарэгістраваў расійскую вакцыну "Спутник V"

0
(абноўлена 17:48 15.01.2021)
У Паўднёвай Амерыцы прэпаратам ад каронавіруса ўжо прышчапляюць насельніцтва Аргенціны, Балівіі, Венесуэлы і Бразіліі.

МІНСК, 15 сту – Sputnik. Міністэрства аховы здароўя Парагвая зарэгістравала вакцыну супраць COVID-19 "Спутник V", паведаміў у пятніцу Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ).

Вакцыну зарэгістравалі ў рамках паскоранай працэдуры, без правядзення дадатковых клінічных даследаванняў на тэрыторыі дзяржавы. Аналагічным чынам прэпарат быў зарэгістраваны раней у Аргенціне, Балівіі, Сербіі, Алжыры, Палестыне і Венесуэле.

Пастаўкі ў Парагвай забяспечаць дзякуючы міжнародным партнёрам РФПІ ў Індыі, Кітаі, Паўднёвай Карэі і іншых краінах.

Паводле слоў гендырэктара фонду Кірыла Дзмітрыева, многія краіны Лацінскай Амерыкі зацікаўлены ў расійскай вакцыне. Ён спадзяецца, што ў бліжэйшы час "Спутник V" атрымае адабрэнне ў шэрагу іншых дзяржаў рэгіёна.

Міністэрства аховы здароўя Расіі ў жніўні зарэгістравала першую ў свеце вакцыну для прафілактыкі COVID-19, распрацаваную цэнтрам імя Гамалеі, яна атрымала назву "Спутник V". Дырэктар цэнтра Аляксандр Гінцбург раней сказаў, што бяспека вакцыны цалкам даказаная, а эфектыўнасць "Спутник V" склала 91,4%.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
Вакцынацыя, каронавірус