Хакейнае "Дынама-Мінск" прэзентавала новую клубную песню

12
(абноўлена 21:42 12.09.2018)
Выканаўцам новай песні стаў рэпер Freddy Red. Упершыню кампазіцыя была выканана на матчы "зуброў" супраць "Ёкерыта".

У панядзелак, 10 верасня, "Мінск-Арэна" прыняла першы хатні паядынак рэгулярнага чэмпіянату КХЛ мінскага "Дынама". Сапернікам "зуброў" стаў фінскі "Ёкерыт".

Перад гульнёй, якую наведалі больш за 12 400 заўзятараў, "Дынама" падрыхтавала для тых, хто сабраўся, сюрпрыз — новую клубную песню "На лязе сталі". Аўтарам і выканаўцам кампазіцыі стаў рэпер Freddy Red.

У перадматчавым шоу прынялі ўдзел юныя выхаванцы СДЮШАР БФСТ "Дынама".

Матч супраць "Ёкерыта" завяршыўся паражэннем гаспадароў з лікам 1:4.

Наступны паядынак "зубры" правядуць заўтра супраць маскоўскага "Спартка". Пачатак у 19:30 на "Мінск-Арэне".

12
Тэги:
Хакей, ХК Дынама (Мінск), Мінск
Каментары