Відэа

Відэафакт: як Пуцін і Сі Цзіньпін гатавалі бліны з ікрой

Падпісацца
Блінамі з чырвонай і чорнай ікрой павячэралі пасля перамоваў прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін і кіраўнік КНР Сі Цзіньпін.

Выставу "Вуліцы Далёкага Усходу" наведалі лідары дзвюх краін пасля перамоваў на Усходнім эканамічным форуме, які праходзіць на пляцоўцы кампуса Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэта на востраве Рускі ва Уладзівастоку.

У рамках мерапрыемства Пуціну і Сі Цзіньпіну прапанавалі апрануцца ў фартухі і разам прыгатаваць нацыянальную рускую страву. Пяклі бліны лідары на розных патэльнях. У працэсе кіраўнік Расіі адзначыў, як па-майстэрску яго кітайскі калега спраўляецца з задачай.

"У вас такі акуратны блін атрымаўся", - заўважыў Пуцін. Сі Цзіньпін адказаў з дапамогай перакладчыка: "Так, у мяне кругленька", - пагадзіўся ён.

Ацаніць пачастунак лідарам прапанавалі, дадаўшы да яго мясцовыя морапрадукты: яны загарнулі ў бліны чырвоную і чорную ікру, а елі па рускай традыцыі - рукамі.

Стужка навiн
0