Ганаровая варта і доўгі картэж: кадры сустрэчы Лукашэнкі ў Ташкенце

19
(абноўлена 12:41 13.09.2018)
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візітам ва Узбекістане. Глядзіце на відэа, як сустракалі беларускую дэлегацыю.

Беларускага лідара ў аэрапорце Ташкента сустракала рота ганаровай варты. Лукашэнка разам з дэлегацыяй чыноўнікаў і бізнесменаў, якія прыбылі з Беларусі, з'ехаў з аэрапорта ў картэжы, які суправаджалі матацыклісты.

Па дарозе Лукашэнка спыніўся, каб ускласці кветкі да помніка першаму прэзідэнту Узбекістана Ісламу Карымаву і Манумента незалежнасці і гуманізму, усталяванаму ў сталіцы краіны.

На сустрэчы Лукашэнкі з Шаўкатам Мірзіеёвым прысутнічаў увесь урад Узбекістана. Ваенны аркестр выканаў дзяржаўныя гімны дзвюх краін, пасля чаго кіраўнікі дзяржаў адправіліся на перамовы.

Плануецца, што падчас візіту Лукашэнкі ва Узбекістане абмяркуюць эканамічныя перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, размова таксама пойдзе аб сумесным гандлі. Чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў пасля перамоваў выступяць перад прэсай.

19
Тэги:
Узбекістан, Аляксандр Лукашэнка
Каментары