(25:34 / 186.19Mb / просмотров видео: 21654)

Пятроў і Башыраў далі інтэрв'ю Маргарыце Сіманьян

16
(абноўлена 15:20 13.09.2018)
Мужчыны самі звязаліся з галоўным рэдактарам RT і Sputnik Маргарытай Сіманьян і пагадзіліся на інтэрв'ю - пасля адпаведнага прызыву да іх ад прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Абвінавачаныя ўладамі Вялікабрытаніі ў атручванні Сяргея і Юліі Скрыпаль расіяне Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў у інтэрв'ю тэлеканалу Russia Today (RT) распавялі пра сябе. Глядзіце кадры гутаркі.

Дзякуючы інтэрв'ю стала вядома крыху больш пра саміх Пятрова і Башырава. Высветлілася, што яны займаюцца бізнесам і часта падарожнічаюць разам. У брытанскім Солсберы расіяне аглядалі сабор і іншыя славутасці.

На пытанне аб наяўнасці ў багажы флакона духаў Nina Ricсi, у якім, як сцвярджаюць брытанцы, быў правезены яд, Пятроў і Башыраў адказалі адмоўна. "Нармальным мужыкам насіць з сабой жаночыя духі неяк па-дурному. У нас не было", — сказаў Башыраў.

Удакладніла Сіманьян у Пятрова і Башырава і тое, чаму яны ўвесь час знаходзяцца разам — і падарожнічалі, і жылі. Героі інтэрв'ю заклікалі не капацца ў чужым прыватным жыцці і адмовіліся распавядаць пра тое, што іх звязвае.

Пятроў і Башыраў распавялі, што яны не звязаны з ДРУ. Высветлілася, што іх бізнес звязаны з фітнес-індустрыяй — дадаткамі і вітамінамі, а таксама спартыўным харчаваннем.

 

16
Каментары