Перад вамі гарачая пустыня: як МАЗы скараюць Каракумы

7
(абноўлена 09:03 14.09.2018)
Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" ўдзельнічае ў ралі Turkmen Desert Race. Глядзіце на відэа, як беларускія каміёны праходзяць гоначную трасу.

Пасля першых этапаў МАЗы ўпэўнена трымаюцца на лідзіруючых пазіцыях у гонцы і пастаянна "наступаюць на пяткі" экіпажам "КАМАЗ-МАЙСТАР", якія ўзначальваюць гонку.

Маршрут ралі пракладзены па маляўнічых месцах Туркменістана, уключаючы пустыню Каракумы. Першы этап, па словах беларускіх гоншчыкаў, быў пракладзены па бездаражы, без выезду на хуткасныя ўчасткі, з-за гэтага пілотам даводзілася эканоміць паліва, каб фінішаваць.

На другім этапе лідар каманды Сяргей Вязовіч пачаў наганяць супернікаў, аднак з-за памылкі ў навігацыі страціў час. Аднак усе тры беларускія экіпажы ў грузавым заліку знаходзяцца ў пяцёрцы лепшых.

Turkmen Desert Race, або ралі "Амуль - Хазар", праходзіць з 11 па 15 верасня. Працягласць ўсёй трасы складае 1614 кіламетраў, з іх 1203 кіламетры - спецучасткі.

7
Тэги:
Ралі, "МАЗ-СПОРТаўта", Туркменістан
Каментары