In vino: у Мінску прайшоў Дзень малдаўскага віна

8
(абноўлена 10:36 16.09.2018)
Гасцей вучылі гатаваць нацыянальныя малдаўскія стравы і нават танцаваць, як малдаване. Глядзіце на відэа, як прайшло свята.

Дзень малдаўскага віна прайшоў учора ў Верхнім горадзе. Але госцям прапанавалі не толькі віно — можна было паслухаць выступ нацыянальных калектываў і паэтаў ці навучыцца танцаваць мясцовыя танцы.

Атрымалася нават пабываць на тэатралізаванай пастаноўцы — малдаўскім вяселлі Нунта. А кагосьці навучылі гатаваць малдаўскія стравы, каб, калі прыйдзе ўласнае вяселле, можна было ўпрыгожыць стол незвычайнымі стравамі — міціцеі або сармале. Увечары перад гасцямі выступіла знакамітая артыстка з Малдовы Нэлі Чабану.

Таксама беларусаў навучылі танцаваць нацыянальны танец хору. Незвычайны флэш-моб, падчас якога беларусы спрабавалі танцаваць, як малдаване, упрыгожыў гэты вечар.

А Sputnik заклікае не забываць, як у арыгінале гучыць старажытны афарызм — ісціна ў віне, а ў вадзе — здароўе.

8
Тэги:
віно, Мінск, Малдова, Беларусь
Каментары