Відэафакт: каманду "МАЗ-СПОРТаўта" апладысментамі сустрэлі ў Мінску

18
(абноўлена 08:34 18.09.2018)
Экіпаж кіраўніка каманды "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргея Вязовіча выйграў ралі Turkmen Desert Race ў заліку грузавікоў. Глядзіце на відэа, як сустракалі трыумфатараў у Мінску.

Самалёт з камандай прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце ў панядзелак. Пераможцаў сустракалі сваякі і заўзятары, кіраўніцтва завода і журналісты.

"З першага дня мы абралі тактыку атакі і, выйграўшы пралог, трымаліся на другім месцы тры дні. Хоць лідар гонкі мяняўся, мы былі ўвесь час другімі, і ў апошнія два дні мы пайшлі ў заключную атаку", - распавёў пераможца гонкі Сяргей Вязовіч аб тактыцы свайго экіпажа.

Ён адзначыў, што ў выніковым пратаколе, сярод усіх удзельнікаў, уключаючы пазадарожнікі, экіпаж заняў трэцяе месца.

Трое беларусаў - Сяргей Вязовіч, Павел Гаранін і Андрэй Жыгулін - упершыню ў гісторыі каманды "МАЗ-СПОРТаўта" выйгралі золата міжнародных спаборніцтваў. На мінулым "Дакары 2018" экіпаж заваяваў другое месца, саступіўшы толькі КамАЗу Эдуарда Нікалаева.

18
Тэги:
Сяргей Вязовіч, "МАЗ-СПОРТаўта"
Каментары