Скруткі Мёртвага мора і "Іліяда": як манціруюць унікальную выставу

74
(абноўлена 18:03 19.09.2018)
Рукапісы, якім больш за пяць тысяч гадоў, арыгінальная гравюра Дзюрэра і выданне Гутэнберга: што хутка можна будзе ўбачыць на выставе ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Выстава пад назвай "Беларусь і Біблія" адкрываецца 20 верасня і будзе працаваць у Нацыянальнай бібліятэцы да 1 кастрычніка.

"Мы спрабавалі паказаць гісторыю ўсяго чалавецтва праз пісьменства, і праз пісьменства незвычайнае, пісьменства сакральнае", — распавёў намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша. 

Навуковец дадаў, што падобных гэтай выставе ніколі ў краіне не было.

На выставе "Беларусь і Біблія" можна будзе ўбачыць экспанаты, якім больш за пяць тысяч гадоў, з цэлага шэрагу краін – Велікабрытаніі, ЗША, Ізраіля, Кітая, Паўднёвай Карэі, а таксама ўнікальныя асобнікі, якія захоўваюцца ў прыватных калекцыях і не толькі недаступныя для шырокай аўдыторыі, але нават упершыню паказаныя публіцы.

Акрамя выставы, у бібліятэцы будзе дзейнічаць забаўляльная пляцоўка, а таксама пройдуць навуковыя лекцыі. Таксама чытачам будзе даступны лічбавы каталог выставы, у якім можна будзе больш падрабязна вывучыць гісторыю кніг і скруткаў, а таксама пачытаць некаторыя пераклады.

Глядзіце на відэа, як манціруецца ўнікальная выстава.

74
Тэги:
Біблія, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Алесь Суша, Беларусь
Каментары