Беларускім удзельнікам юнацкай Алімпіяды ў Пекіне ўручылі талісман

11
Беларуская дэлегацыя адправіцца на ІІІ летнія Юнацкія Алімпійскія гульні ў Буэнас-Айрэсе ў бліжэйшы час. У якасці талісмана маладым спартсменам выдалі "Агрыка" - маскота, які павінен прынесці ім поспех. Як гэта было, глядзіце на відэа Sputnik.

Беларускія спартсмены рыхтуюцца да адпраўкі на ІІІ летнія Юнацкія Алімпійскія гульні, якія пройдуць у Буэнас-Айрэсе з 6 па 18 кастрычніка 2018 года. У панядзелак у рамках падрыхтоўкі да спаборніцтваў прадстаўнікі беларускай дэлегацыі сабраліся ў штаб-кватэры НАК Беларусі, каб абмеркаваць усе арганізацыйныя пытанні.

Спартсменаў і трэнераў запэўнілі, што ўмовы пералёту і пражывання на юнацкай Алімпіядзе будуць максімальна камфортнымі. Акрамя таго, шэфу місіі Дзмітрыю Даўгалёнку перадалі "Агрыка" — талісман, які павінен прынесці беларускім спартсменам поспех і шматлікія перамогі. У дзень адлёту такія цацкі будуць уручаны ўсім спартсменам і членам дэлегацыі.

У ІІІ летніх Юнацкіх Алімпійскіх гульнях возьмуць удзел 37 беларускіх спартсменаў. Яны прадставяць нашу краіну ў 16 відах спорту, сярод якіх сучаснае пяцібор'е, настольны тэніс, веславанне на байдарках і каноэ, а таксама мастацкая і спартыўная гімнастыка. Провады беларускай дэлегацыі на Гульні запланаваны на 3 кастрычніка.

11
Тэги:
ІІІ летнія Юнацкія Алімпійскія гульні, Беларусь
Каментары